Плямістая гіена (Crocuta crocuta) — млекакормячае з сямейства гіенавых.

Плямістая гіена
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crocuta crocuta Erxleben, 1777

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  621907
NCBI  9678
EOL  311569
FW  53881

Постаць правіць

Дасягае да 1,3 м у даўжыню, пры вышыні ў карку 80 см; поўсць больш кароткая, чым у іншых відаў, мае шэраваты колер з бурымі плямамі на баках і на верхніх частках лап. Галава бурая, на шчоках і патыліцы з чырванаватым адценнем, хвост з бурыми кольцамі і чорным кончыкам; канцы ног белаватыя. Афарбоўка схільная да варыяцый, бывае больш светлая і больш цёмная.

Арэал правіць

Плямістая гіена жыве ў паўднёвай і ўсходняй Афрыцы, ад мыса Добрай Надзеі прыблізна да 17 ° з. ш., выцясняючы ў тых месцах, дзе яна часта сустракаецца, паласатую гіену.

Лад жыцця правіць

Па ладу жыцця яна падобная да іншых гіен, але па сваёй велічыні і сіле больш небяспечная за іх. Плямістыя гіены ў асноўным палююць самі, і радзей ядуць падалку. Вый плямістй гіены падобны да рогату. Самка прыносіць 3-7 шчанюкоў, у сярэдняй Афрыцы да пачатку дажджлівае перыяду, на поўначы — вясной; шчанюкі змяшчаюцца ў пячорах або ў выкапаныя норах. Маці іх пяшчотна любіць і мужна абараняе, спыняе свой клопат з іх ўзрастаннем. Шчанюкі пакрытыя кароткай аднаколернай поўсцю; без плям.

Гл. таксама правіць