Пліса (возера, басейн Мнюты)

возера ў Беларусі

Плі́са — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мнюта за 17 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае.

Плі́са
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 158 м
Даўжыня 6,2 км
Шырыня 1,43 км
Плошча 4,24 км²
Аб’ём 0,0236 км³
Даўжыня берагавой лініі 18,2 км
Найбольшая глыбіня 15 м
Сярэдняя глыбіня 5,6 м
Гідралогія
Салёнасць 0,22—0,23 ‰
Празрыстасць 2,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 542 км²
Упадаюць Шоша, Свіліца
Выцякаюць Мнюта
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Плі́са (Беларусь)
Плі́са
Плі́са
Плі́са (Віцебская вобласць)
Плі́са
Плі́са
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Назва правіць

Назва возера Пліса балцкага паходжання. На захадзе ад Плісы — яшчэ адно возера з такой жа назвай. Абодва яны адносяцца да басейна дзвінскай ракі Дзісны.

Найбліжэйшы аналаг — прускі тапонім Plissinges, у якім корань Plis- пашыраны пашыральнікам -ing-[1]. Гэты ж пашыральнік у назве прытока Пцічы ракі Аражня < Аряжня < Ar-ing-in-[2].

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі назву Пліса маюць таксама рэкі — прытокі бярэзінскага Бабра, Нёмана, Бярэзіны, рака на Падзесенні на ўсходзе ад Чарнігава.

Сваёй структурай назва Пліса блізкая да балцкай назвы дзвінскай ракі Дрыса, у якім корань Dris- так жа сама дакладна не вытлумачваецца. Іх адносяць да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, Неса[ru], Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[3].

З іх некаторыя этымалагізуюцца больш-менш надзейна: Уса ад *aus-/*us- «блішчэць», Іса ад *eis-/*is- «імкнуцца»[4]. Балцкае паходжанне вызначаецца і калі корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́[ru] (Res-, -et-).

Гідраграфія правіць

Плошча паверхні возера складае 4,24 км², даўжыня 6,2 км, найбольшая шырыня 1,43 км. Найбольшая глыбіня дасягае 15 метраў, сярэдняя каля 5,6 м. Плошча вадазбору 542 км².

Катлавіна возера складанага тыпу, лопасцевай формы, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 10 метраў, складзеныя з суглінкаў і супесяў. Берагавая лінія звілістая і ўтварае вялікія залівы. Берагі нізкія, пясчаныя і забалочаныя. Літаральная зона вузкая. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 20 % плошчы возера. Дно да глыбіні 6—7 метраў пясчанае, глыбей выслана слоем сапрапелю таўшчынёй каля 5 м.
Возера зарастае слаба. Уздоўж берагоў вузкая перарывістая паласа расліннасці — трыснёг, чарот, аер, урэчнік. На возеры 7 астравоў агульнай плошчай каля 0,025 км².

Возера Пліса мезатрофнае, праточнае. Упадаюць рэкі Шоша і Свіліца, ручаі. Выцякае рака Мнюта.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, язь, судак і іншыя віды рыб.

На беразе паўночнага заліва вёска Пліса.

Заўвагі правіць

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199.
  3. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.
  4. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55—57.

Літаратура правіць