Джанфранчэска Поджа Брачаліні, або Поджа Фларэнційскі (італ.: Gianfrancesco Poggio Bracciolini; 11 лютага 1380 , Тэрануова-Брачаліні, паблізу Арэца — 30 кастрычніка 1459, Фларэнцыя) — італьянскі гуманіст, пісьменнік, збіральнік старажытных рукапісаў. Лічыцца аўтарам раманскага шрыфта.

Джанфранчэска Поджа Брачаліні
Gianfrancesco Poggio Bracciolini
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні італ.: Giovanni Francesco Poggio Bracciolini
Дата нараджэння 11 лютага 1380[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1459[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Iacopo Bracciolini[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік-гуманіст
Жанр гуманістычныя трактаты
Мова твораў лацінская мова і італьянская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў тасканскім мястэчку Тэрануова-Брачаліні ў сям'і аптэкара, вывучаў натарыяльную справу ва ўніверсітэце Фларэнцыі.

Брачаліні пабываў у Францыі, Германіі, Швейцарыі і Англіі, дзе ў бібліятэках манастыроў адшукаў некалькі малавядомых альбо забытых антычных рукапісаў Вегецыя, Марка Манілія, Аміяна Марцэліна, Вітрувія, Пятронія, а таксама «Выхаванне прамоўцы» Квінтыліяна, «Сільвы» Стацыя і інш. У 1417 выявіў поўны рукапіс Лукрэцыя «Аб прыродзе рэчаў», які лічыўся страчаным пасля падзення імперыі. У 1427 сумесна з Козіма Медычы займаўся раскопкамі антычных руін у Остыі.

Творы правіць

 
Historia Florentina, 1478

Дыялогі

  • De avaritia «Аб прагнасці» (1428—1429)
  • An seni sit uxor ducenda «Ці мае стары ажаніцца?» (1436)
  • De nobilitate «Пра шляхту» (1440)
  • De infelicitate principum «Пра няшчасце князёў» (1440)
  • De varietate fortunae «Пра зменлівасць лёсу» (1447)
  • Contra hypocritas «Супраць крывадушнасці» (1447—1448)
  • Historia disceptativa convivalis (1450)
  • De miseria humanae conditionis «Пра няшчасце чалавечага быцця» (1455)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  1. а б Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
  2. а б BeWeB Праверана 4 жніўня 2020.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.