По́звадакумент пра афіцыйны неабавязковы або (часцей) абавязковы выклік ў які-небудзь афіцыйны орган, прыкладам, у суд (на судовыя ці пазасудовыя слуханні), на допытпаліцыю/міліцыю/іншыя следчыя органы), па прызывупрызыўны пункт ваеннага камісарыята) і гэтак далей.

Позва ў ваенкамат узору 1986 года

У розных дзяржавах і ў розных сітуацыях позва або абавязана ўручацца асабіста пад азнаямленне з уручэннем копіі ці пад подпіс, або можа дасылацца па пошце.

Звычайна ў позве апісваецца месца і час яўкі, часам патрабаванне прынесці з сабой наяўныя матэрыяльныя сведчанні. Позва пра абавязковую яўку звычайна прадугледжвае санкцыі за невыкананне без уважных на тое прычын. Часам нез'яўленне па неабавязковай позве таксама можа быць непажаданым для выкліканага. Напрыклад, нез'яўленне аднаго з сужэнецаў па позве на судовае слуханне пра развод ў некаторых краінах можа прывесці да разгляду справы без гэтага сужэнца і г.д.

У Вялікім Княстве Літоўскім і Малой Русі існаваў так званы Возны (пасада у выканаўчай паліцыі), які ўручаў позвы (позывы).