По́лацкае ля́да — выдавецкая суполка, заснаваная ў 1991 годзе Алесем Аркушам.

Выдавала літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Суполкай выдадзена больш за дваццаць кніг, сярод іх «Зямля Ханаан», «Зваротныя правакацыі» Славаміра Адамовіча, «Развітанне з Танталам», «Выпрабаванне развоем» Алеся Аркуша, «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» Леаніда Галубовіча, «Зімовыя сны» Вінцэся Мудрова, «Водар цела», «Твар Тутанхамона» Юрыя Гумянюка, «Настурцыі» Ганны Брэскай, «Рысасловы» Людкі Сільновай, «Саната Арганата» Ігара Сідарука і іншыя.

Спасылкі правіць