Полацкі прыродна-экалагічны музей

Прыродна-экалагічны музей у Полацку ставіць сваёй мэтай экалагічную асвету насельніцтва.

Прыродна-экалагічны музей
Будынак музея
Заснаваны 2006
Месцазнаходжанне вул. Ф. Скарыны, 21, 211400, Полацк, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь
Адкрыты з 10.00 да 18.00, акрамя панядзелку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Музей быў адкрыты ў 2006 годзе ў памяшканні былой воданапорнай вежы, пабудаванай у 1953 годзе. Музей з'яўляецца філіялам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка.

Канцэпцыя правіць

Вінтавая лесвіца, сканструяваная ў цэнтры будынка музея, сімвалізуе Дрэва Жыцця, падарожжа па якому дазваляе зазірнуць у розныя «светы» прыроды і экалогіі.

Экспазіцыя правіць

Экспазіцыя музея размясцілася ў будынку былой воданапорнай вежы. Вышыня будынка 32,7 м, дыяметр 8 м. Экспазіцыйная плошча 300 кв.м, экспануецца больш за 1 000 прадметаў. Экспазіцыйная плошча складае 300 кв. м і падзеленая на чатыры экспазіцыйныя ўзроўню.

Літаратура правіць

  • Музеі Беларусі=Museums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А. Б. Сташкевіч [і інш.]; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272.
  • Полацк музейны: альбом = Полоцк музейный = Museums of Polotsk: фотаальбом / аўт.-ўклад.: Т. А. Джумантаева, М. М. Ільніцкі, фота I.Ў. Супранёнка, пер. на англ. мову Ю. В. Бажэнаў. — Мн.: Беларусь, 2006. — 282 с.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць