Поль Пагба

французскі футбаліст

Поль Пагба (фр.: Paul Pogba; нар. 15 сакавіка 1993, Ланьі-сюр-Марн, Іль-дэ-Франс, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Францыі. Пагба з’яўляецца ўніверсальным іграком, бо здольны згуляць як у напад, гэтак і ў абарону. У студзені 2014 года Поль быў уключаны ў спіс 10 самых таленавітых маладых ігракоў у Еўропе, паводле версіі газеты The Guardian[4].

Футбол
Поль Пагба
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Поль Лабіль Пагба
Мянушка PogBoom
Нарадзіўся 15 сакавіка 1993(1993-03-15)[1][2][…] (31 год)
Грамадзянства  Францыя
Рост 191 см
Вага 84 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Ювентус
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
1999—2006 Францыя Руасі-ан-Бры
2006—2007 Францыя Тарсі
2007—2009 Францыя Гаўр
2009—2011 Англія Манчэстэр Юнайтэд
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2012 Англія Манчэстэр Юнайтэд 3 (0)
2012—2016 Італія Ювентус 124 (28)
2016—2022 Англія Манчэстэр Юнайтэд 154 (29)
2022— Італія Ювентус
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Францыя Францыя (да 16) 17 (1)
2010 Францыя Францыя (да 17) 10 (2)
2010—2011 Францыя Францыя (да 18) 6 (1)
2011—2012 Францыя Францыя (да 19) 12 (4)
2013 Францыя Францыя (да 20) 7 (2)
2013— Францыя Францыя 91 (11)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Расія 2018
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Поль пачаў сваю футбольную кар’еру ў 6 гадоў, гуляючы ў школе клубу «Руасі-ан-Бры». Пасля гэтага знаходзіўся ў структурах некалькіх французскіх клубаў, пакуль 6 кастрычніка 2009 года не перайшоў у акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд», дзе спачатку гуляў за моладзевыя каманды клубу.

19 лютага 2011 года Пагба і тры іншыя ігракі клубнай акадэміі былі заяўлены галоўным трэнерам «Манчэстэр Юнайтэд» сэрам Алексам Фергюсанам у асноўны склад перад гульнёй 5-га раўнда Кубка Англіі супраць «Кроўлі Таўн». Аднак дэбют іграка ў асноўнай камандзе «Манчэстэр Юнайтэд», прычым з першых хвілін, адбыўся 20 верасня 2011 года ў матчы Кубка Футбольнай лігі супраць «Лідс Юнайтэд». У лізе дэбют іграка прыпаў на матч супраць «Сток Сіці» 31 студзеня 2012 года. Аднак у ліпені 2012 года кантракт з іграком скончыўся, клуб не меў жадання яго падаўжаць.

«Ювентус» правіць

27 ліпеня 2012 года Поль прайшоў медыцынскае абследаванне ў «Ювентусе», а 3 жніўня Пагба падпісаў з «Ювэ» чатырохгадовы кантракт. Ужо 1 жніўня француз дэбютаваў за новы клуб у таварыскім матчы супраць «Бенфікі», замяніўшы на 78-й хвіліне Андрэа Пірла. У афіцыйных матчах за «Ювентус» Поль дэбютаваў у Серыі A матчам супраць «К’ева».

Вяртанне ў «Манчэстэр Юнайтэд» правіць

8 жніўня 2016 года Пагба вярнуўся ў «Манчэстэр Юнайтэд», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала 105 млн еўра, што зрабіла яго найдаражэйшым у гісторыі футбола, пераўзышоўшы трансфер Гарэта Бэйла ў мадрыдскі «Рэал».

У чэрвені 2022 года манчэстэрскі клуб абвясціў аб сыходзе Пагба па заканчэнні кантракта[5].

Вяртанне ў «Ювентус» правіць

У ліпені 2022 года вярнуўся ў «Ювентус», падпісаўшы ў якасці свабоднага агента чатырохгадовы кантракт[6].

Міжнародная кар’ера правіць

На міжнароднай арэне Пагба з 2008 года прадстаўляе зборную Францыі ў розных узроставых зборных. 22 сакавіка 2013 года дэбютаваў у складзе зборнай Францыі, у матчы адбору да чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Грузіі, матч скончыўся на карысць французаў 3:1. 10 верасня 2013 года забіў свой першы мяч за зборную ў матчы супраць зборнай Беларусі ў Гомелі на стадыёне «Цэнтральны», матч скончыўся з лікам 2:4.

Дасягненні правіць

«Ювентус»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Францыя:

Зноскі

Спасылкі правіць