Помнік АМАПу (Віцебск)

Помнік Атраду міліцыі асобнага прызначэння (АМАП) — памятны знак, усталяваны 16 лістапада 2018 года ў Віцебску.

На помніку ўсталяваны беркут і шыльда з дэвізам «Законнасць, гонар, адвага». Аўтарам кампазіцыі з выявай арла-беркута — сімвала Атрада міліцыі асаблівага прызначэння — стаў віцебскі скульптар Сяргей Сотнікаў.

Памятны знак з’явіўся напярэдадні 30-годдзя спецпадраздзялення міліцыі, якое адзначаецца 22 лістапада. Яго ўстанавілі на ўскраіне горада — каля дома № 2 на Старабабінавіцкім тракце, дзе базуецца Віцебскі абласны АМАП[1].

Зноскі

  1. "Аднаго малавата. У Віцебску паставілі чарговы памятны знак АМАПу". БелСат. 16 лістапада 2018. Праверана 16 лістапада 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)