Помнік Пацёмкіну (Херсон)

Помнік князю Пацёмкіну ў Херсоне — манумент у поўны рост, які знаходзіцца ў цэнтры сквера, прысвечанага Пацёмкіну, створаны Іванам Мартасам.

Славутасць
Помнік Пацёмкіну
укр.: Пам'ятник Потьомкіну
Помнік у 2013 годзе
Помнік у 2013 годзе
46°58′35″ пн. ш. 31°58′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Херсон
Архітэктар Іван Мартас
Дата заснавання 2003
Асноўныя даты

1836Устаноўка

2003Аднаўленне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя помніка правіць

 
Помнік Пацёмкіну на гістарычнай паштоўцы

У канцы 1836 года, у 45-гадовую гадавіну пахавання Пацёмкіна ў Екацярынінскім саборы  (руск.), помнік заняў сваё месца на Пацёмкінскім бульвары. Аўтарам новага масіўнага гранітнага пастамента стаў італьянскі архітэктар Франц Карлавіч Бофа  (руск.), які ў 1820-1830-х гадах шмат працаваў у Адэсе і выканаў п'едэстал да Помніка дэ Рышэльё. У 1840 годзе вакол помніка быў высаджаны бульвар, названы Пацёмкінскі і абнесены агароджай. Пасля рэвалюцыі 1917 года помнік Пацёмкіну быў закрыты брызентам з-за чаго ў народзе атрымаў мянушку «Херсонскі прывід»[1]. 27 красавіка 1921 года помнік быў зняты з пастамента і перанесены ў двор Херсонскага гісторыка-археалагічнага музея, а ў пачатку 1944 года знік разам з адступаючымі нямецка-фашысцкімі войскамі.

У 2003 годзе да святкавання 225 годдзя горада, помнік адноўлены скульптарам Юрыкам Сцепанянам.

Зноскі

  1. Памятник Потемкину Архівавана 4 сакавіка 2016., peloris.org