Помнік Тысячагоддзя Брэста

Помнік Тысячагоддзя Брэста — помнік у Брэсце, размешчаны на скрыжаванні вул. Гогаля і вул. Савецкай. Прысвечаны тысячагоддзю Брэста. Адкрыты 26 ліпеня 2009 года у старой частцы горада за кошт ахвяраванняў гараджан і сродкаў горада. Аўтары архітэктар Аляксей Андрэюк, скульптар Аляксей Паўлючук.

Помнік
Помнік Тысячагоддзя Брэста
52°05′34″ пн. ш. 23°41′35″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Аляксей Паўлючук
Архітэктар Аляксей Анатольевіч Андрэюк
Дата заснавання 26 ліпеня 2009
Дата пабудовы 2009 год
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Агульная вышыня 15 метраў. Помнік задуманы як мадэль горада, выяўленая ў гістарычных вобразах (князь Уладзімір Васількавіч, вялікі князь літоўскі Вітаўт, а таксама Мікалай Радзівіл Чорны) і ў абагульненых вобразах жыхароў горада (летапісец, салдат, маці). Усе фігуры размешчаны пад покрывам Анёла-ахоўніка[2].

Скульптуры на помніку

У красавіку 2011 года быў усталяваны кругавы гарэльеф агульнай плошчай 11 м². На ім знайшлі адлюстраванне 6 гістарычных сюжэтаў: паданне пра заснаванне горада, будаўніцтва горада, удзел берасцейцаў у Грунвальдскай бітве, выданне Берасцейскай Бібліі, абарона Брэсцкай крэпасці 1941 года, асваенне космасу. Адліўка з бронзы ажыццёўлена ААТ «Ліцейны двор» (Мінская вобласць).

Кур’ёзы правіць

У тэкстах 12 бронзавых дошак помніка дапушчана каля дзесяці арфаграфічных, граматычных і стылістычных памылак, напрыклад, 70 разоў напісана «у» замест «ў» пасля галосных. У жніўні 2009 года каля помніка адбыўся флэшмоб «Ў — памятаем» на якім усклалі кветкі і запалілі свечкі літары «ў». Дошкі са шматлікімі памылкамі былі накіраваны на экспертызу ў НАН Беларусі, пасля якой на працягу двух тыдняў памылкі былі выпраўленыя.[3][4]

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
  2. Малявская, Елена. Почему Ангел смотрит на запад?. Брестская газета (31 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 15 снежня 2019.
  3. Памылкі на помніку 1000-годдзю Берасця выправяць толькі ўвосень
  4. Флэш-моб «Ў — памятаем»

Спасылкі правіць