Помнік Якубу Коласу (Мінск)

Помнік Якубу Коласу — помнік у Мінску, размешчаны ў цэнтры плошчы Якуба Коласа. Пастаўлены ў 1972 годзе. Аўтары помніка — скульптар Заір Азгур, архітэктары Юрый Градаў, Георгій Заборскі, Леанід Левін.

Помнік
Помнік Якубу Коласу
53°54′56″ пн. ш. 27°34′57″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Заір Азгур
Архітэктар Юрый Градаў, Георгій Заборскі, Леанід Левін
Дата пабудовы 1972 год
Матэрыял бронза, граніт
Map

Апісанне правіць

Помнік арыентаваны ў бок праспекта Незалежнасці. Дамінантай ансамбля з’яўляецца 8-метровая бронзавая фігура народнага паэта. Абапал яе размешчаны скульптурныя групы герояў яго твораў «Дрыгва» і «Сымон-музыка». Паэт паказаны ў сталым узросце. Ва ўсёй яго постаці мудры спакой, роздум. Жыццёвая канкрэтнасць, партрэтнае падабенства — адметныя рысы скульптуры. Буйныя формы ўзмацняюць манументальнасць вобраза. Справа ад асноўнай скульптуры знаходзіцца група: Дзед Талаш і яго сын Панас. Яны нібы сышлі са старонак «Дрыгвы» — нясуць дазор, насцярожана ўглядаюцца ў далячынь. Лірычныя вобразы другой скульптурнай групы — Сымон-музыка і сялянская дзяўчынка Ганна, якая зачаравана слухае сляпога музыку. Усе элементы скульптурнай кампазіцыі размешчаны сіметрычна, у гарманічнай раўнавазе і арганічна ўваходзяць у агульны ансамбль плошчы.

Газоны рознай формы, групы бяроз, ніцай вярбы, невялікія фантаны, якія па форме нагадваюць каласы, надаюць помніку эмацыянальную афарбоўку, ствараюць вобраз беларускай прыроды.

Літаратура правіць