«Попел і дыямент» (польск.: Popiół i diament) — апошні фільм «ваеннай трылогіі» польскага рэжысёра Анджэя Вайды. Зняты па матывах аповесці Ежы Анджаеўскага. Адно з найбольш значных дасягненняў польскай кінашколы[1][2].

Попел і дыяментM:
Popiół i diament
Постар фільма
Жанр драма
Рэжысёр Анджэй Вайда
Прадзюсар Анджэй Вайда
Сцэнарыст Ежы Анджаеўскі
Анджэй Вайда
У галоўных
ролях

Збігнеў Цыбульскі
Эва Кшыжэўская
Аператар Ежы Вуйчык
Кампазітар Філіп Новак, Ян Крэнц
Кінакампанія Творчае аб'яднанне «Кадр»
Працягласць 94 хвіл
Краіна Сцяг Польшчы Польшча
Мова польская
Год 1958
IMDb ID 0052080
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

Вызваленая ад немцаў Польшча, 8 мая 1945 года. Былыя байцы Арміі Краёвай, якія змагаліся супраць нямецкай акупацыі, а цяпер «выклятыя жаўнеры» Мачак і яго камандзір Анджэй, знаёмыя яшчэ па Варшаўскім паўстанні, атрымліваюць заданне забіць сакратара абкама ПРП Шчуку. Па памылцы яны расстрэльваюць рабочых цэментавага завода каля прыдарожнай капліцы. Яны вяртаюцца ў горад і прыходзяць у рэстаран гатэля, каб паведаміць пра ход аперацыі маёру.

У рэстаране яны даведваюцца, што Шчука жывы. Там жа Мачак знаёміцца з барменкай Крысцінай. Мачак здымае пакой у гатэлі па суседстве з пакоем Шчукі і запрашае туды Крысціну.

Шчука спрабуе высвятліць лёс свайго сына ў сястры жонкі Станевіч.

У рэстаране гасцініцы праводзіцца святкаванне Дня Перамогі (капітуляцыі нацысцкай Германіі) і прызначэння мэра Свецкага міністрам аховы здароўя. Святкаванне азмрочваецца паводзінамі сакратара мэра Драўноўскага (таксама інфарматара Мачака і Анджэя), якога напаіў даўні знаёмы мэра рэдактар газеты Пянёнжак.

Мачак і Крысціна сустракаюцца ў нумары, займаюцца каханнем, гуляюць па начным горадзе. Яны заходзяць у паўразбураны касцёл, дзе на надмагіллі чытаюць вершы Цыпрыяна Норвіда (цытатай з іх азагалоўлены фільм). У гэтым жа касцёле яны бачаць целы рабочых цэментавага завода. Мачак жадае змяніць лёс, пра што размаўляе з Крысцінай.

Шчука даведваецца, што яго сына схапілі пры знішчэнні групы Арміі Краёвай, якой камандаваў капітан Воўк.

Анджэй прызначаны на месца Воўка. Ён гаворыць Мачаку, што той павінен выканаць загад. Шчука накіроўваецца на сустрэчу з сынам. За ім ідзе Мачак і забівае яго.

Раніца. У гасцініцы працягваецца святкаванне з выкананнем паланэзаў Шапена A major, Op. 40 (пры гэтым аркестр фальшывіць) і Агінскага «Развітанне з Радзімай». Мачак пакідае гатэль і Крысціну. Мачак не спыняецца па патрабаванні патруля. У яго страляюць і смяротна раняць. Мачак спрабуе ўцячы, але памірае на звалцы пад гукі паланэза Агінскага.

Здымачная група правіць

У ролях правіць

Музыка ў фільме правіць

Праца над фільмам правіць

 
Урацлаўскі гатэль «Манаполь», у інтэр'ерах якога зняты многія эпізоды фільма

Фільм здымалі ў Тшэбніцы і ва Уроцлаве. Збігнеў Цыбульскі іграў у сваім паўсядзённым адзенні (джынсы, брызентавая торба праз плячо) і цёмных акулярах, што не адпавядала гістарычным рэаліям 1945 года.[4]

У «Попела і дыямента» ўзніклі сур'ёзныя цэнзурныя цяжкасці. Адказных за ідэалогію бянтэжыла тое, што антыкамуніст у выкананні Цыбульскага, нават забіўшы партыйнага функцыянера, не губляе рамантычнага арэолу[5]. На кінафестываль у Венецыі фільм патрапіў па ініцыятыве дробнага чыноўніка насуперак рашэнню партыйнага кіраўніцтва.[4] Хоць стужку паказалі па-за конкурсам, яна была заўважана і атрымала сусветнае прызнанне. Да паказу ў СССР фільм быў дапушчаны толькі ў 1965 годзе[6].

Мастацкія асаблівасці правіць

Фільм не пазбаўлены характэрнай для Вайды барочнай экспрэсіі. У ім — пачынаючы з самых першых кадраў — актыўна выкарыстоўваецца хрысціянская сімволіка. Супрацьстаянне колішняй Польшчы і Польшчы паваеннай пад гукі паланэза Агінскага прадстаўлена як экзістэнцыяльная драма, а фінал карціны надае ёй веліч гістарычнай трагедыі. На візуальныя рашэнні аказалі ўплыў «Асфальтавыя джунглі» і іншыя фільмы нуар.[4]

Менавіта ў фільме «Попел і дыямент» сыграў лепшую сваю ролю Збігнеў Цыбульскі. Пры выкананні гэтай ролі ён арыентаваўся на Джэймса Дзіна ў «Бунтары без прычыны»[6].

Узнагароды правіць

Працяг правіць

Тэматычным працягам «Попела і дыямента» павінен быў стаць зняты Вайдай 35 гадоў праз фільм «Пярсцёнак з арлом у кароне»[1]. У гэты фільм рэжысёр уключыў аўтацытату з «Попела і дыямента» — знакамітую сцэну, калі Мачак падпальвае гарэлку ў чарках у памяць пра загінулых сяброў[7][8]. На здымках «Попела і дыямента» ў чарках насамрэч быў бензін, таму што ён дае больш яркае полымя, чым спірт.[9]

Зноскі

Спасылкі правіць