Праабражэнскі лейб-гвардыі полк

Праабражэнскі лейб-гвардыі полк (руск.: Преображенский лейб-гвардии полк) — вайсковае фарміраванне Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыі. Сфарміраваны царом Пятром I у 1687 годзе з пацешных сяла Праабражэнскага, адсюль і атрымаў найменне.

лейб-гвардыі Праабражэнскі полк
Палкавы нагрудны знак
Гады існавання 16871918
Краіна Сцяг Расіі Расія
Уваходзіць у 1-я Гвард. пях. дыв-я (ГвК, СПб ВА)
Тып лейб-гвардыі пяхотны полк
Функцыя абарона
Колькасць вайсковая часць
Дыслакацыя Пецярбург

У 1698 склад палка быў прыведзены да 4 батальёнаў, кожны з 4 фузелерных рот; апроч іх у склад палка ўваходзілі бамбардзірская і грэнадзёрскія роты. У 1700 названы лейб-гвардыі Праабражэнскім палком. У 1800 імператар Павел загадаў палку звацца Лейб-гвардзейскім Яго Імператарскай Вялікасці палком, але пры імператары Аляксандры I, у 1801, адноўлена яго ранейшае найменне.

Быў у складзе 1-я Гвардзейскай пяхотнай дывізіі (Гвардзейскі корпус, Санкт-Пецярбургская вайсковая акруга). Расфарміраваны ў 1918 годзе.

Спасылкі правіць