Прабле́ма (стар.-грэч.: πρόβλημα) у шырокім сэнсе — складанае тэарэтычнае або практычнае пытанне, якое патрабуе вывучэння, дазволу; у навуцы — супярэчлівая сітуацыя, якая выступае ў выглядзе процілеглых пазіцый у тлумачэнні якіх-небудзь з'яў, аб'ектаў, працэсаў і якая патрабуе адэкватнай тэорыі для яе вырашэння; у жыцці праблема фармулюецца ў зразумелым для людзей выглядзе «ведаю што, не ведаю як», гэта значыць вядома, што трэба атрымаць, але не вядома, як гэта зрабіць.

Важнай перадумовай паспяховага вырашэння праблемы служыць яе правільная пастаноўка.

Няслушна пастаўленая праблема, або псеўдапраблема, адводзіць у бок ад вырашэння сапраўдных праблем[1]. У сістэмалогіі алгарытм сістэмна-арганізацыйнай дзейнасці пачынаецца з этапу «Праблема», які характарызуецца як прымушальны фактар дзеяння (недахоп ці праява чаго-небудзь).

Сутнасць праблемы для чалавека такая, што патрабуе аналізу, ацэнкі, фарміравання ідэі, канцэпцыі для пошуку адказу (рашэнне праблемы) з праверкай і пацвярджэннем у вопыце.

Праблемай пераважна называецца пытанне, якое не мае адназначнага рашэння (са ступенню нявызначанасці). Наяўнасцю нявызначанасці праблема адрозніваецца ад задачы.

Сукупнасць магчымых пытанняў, узаемазвязаных аб'ектам разгляду, называецца праблематыкай.

Зноскі

  1. Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1970—1978.

Спасылкі правіць