Праваслаўная царква Італіі

Праваслаўная царква Італіі, некананічная праваслаўная дэнамінацыя ў Італіі. Створана ў 1991 годзе Антоніа дэль Росам, былым каталіцкім святаром, які да гэтага паслядоўна ўваходзіў у Бельгійскую старакаталіцкую царкву, Партугальскую праваслаўную царкву (пад амафорам Польскай праваслаўнай царквы), Грэчаскую царкву сінода супрацьстаялых. У 1991 годзе абвясціў разам з Ліна Вавіяна асобную "царкву". У 1993 годзе аб'явіў сабе епіскапам Равены і Італіі і ўвёў новаюліянскі каляндар.

У 1995 годзе гэтую царкву прызнаў альтэрнатыўны сінод Балгарскай праваслаўнай царквы, які ў 1997 годзе ўзвёў Антоніа ў мітрапаліты.

У 2004 да царквы далучыўся епіскап Ларэнца (Лінеагес) са сваім адзіным прыходам у Палерма, але ўжо ў 2005 годзе ён перайшоў у юрысдыкцыю УАПЦ мітрапаліта Мяфодзія. У 2008 годзе да царквы далучыўся епіскап Васілій, які пасля смерці мітрапаліта Антоніа 20 лютага 2009 абраны новым прадстаяцелем царквы.

У складзе ПЦІ знаходзіцца 1 манастыр у 45 км ад Рыма, а таксама каля 12 прыходаў.

У Сеціве правіць