Праваслаўныя могілкі (Гродна)

Праваслаўныя могілкі (Старыя, Рускія, Сафійскія, Іерусалімскія, могілкі па Антонова) - даўнія могілкі праваслаўнай грамады Гродна. Тэрыторыя могілак абмежавана вуліцамі Прыгараднай[1], Белуша, прыватнай забудовай па вуліцы Падольнай і 4-м завулкам Падольным. На іншым боку завулка размешчаны каталіцкія Фарныя могілкі.

Гісторыя правіць

Былі закладзены на пачатку XIX ст. Могілкі моцна пацярпелі падчас баёў у 1915, 1939, 1944. Закрытыя ў 1973.

У 1822 годзе на тэрыторыі могілак на сродкі К. Студніцкага была ўзведзена капліца па праекте К. Багеміле. Званіцу капліцы дабудавалі ў 1907 годзе.

У другой палове XIX стагоддзя тут была пабудавана Царква прападобнай Марфы — помнік архітэктуры позняга класіцызму. У 1890 годзе пры браме на грошы мешчаніна С. Талочкі была пабудавана капліца ў гонар Уваскрасення Хрыстова.

У 1957 на магіле ста дваццаці савецкіх ваеннапалонных пастаўлены помнік. У 1958 помнік з’явіўся на магіле пяцісот сямідзесяці воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1959 скульптура воіна пастаўлена на магіле, дзе пахаваны астанкі чатырыста дзевяноста савецкіх салдат, якія загінулі ў баях у ліпені 1944.

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках правіць

Зноскі

  1. У крыніцах могілкі памылкова адносяць да вуліцы Антонава, працягам якой з'яўляецца вуліца Прыгарадная

Спасылкі правіць