Правыя (палітыка)

сегмент палітычнага спектру, кірунак палітычнай ідэалогіі

У палітыцы правымі (найбольш крайнія формы называюць ультраправымі ці праварадыкальнымі) традыцыйна называюцца шматлікія кірункі і ідэалогіі, процілеглыя левым: правыя выступаюць за натуральную няроўнасць і прытрымліваюцца прынцыпаў капіталізму.

Іншае разуменне: правая ідэалогія — ідэалогія сацыяльнага панавання, якая выражае інтарэсы пануючага сацыяльнага класа ці пэўнай групы ўнутры пануючага класа. Левая ж ідэалогія — ідэалогія апанавання ўлады, якая адмаўляе легітымнасць існага панавання і прапаноўвае палітычную альтэрнатыву, якая запатрабавана новымі пануючымі групамі ці (і) ніжнімі класамі, якія прэтэндуюць на ўдзел у размеркаванні багацця і ўлады.[1]

Тэрміны «правыя» і «левыя» ўзніклі ў часы Французскай рэвалюцыі і тычыліся размяшчэння месцаў у парламенце. Тыя, хто сядзеў справа, выступалі за захаванне Старога парадку (манархіі, арыстакратыі і афіцыйнай царквы). Палітыка левых вызначана не так выразна, таму што ўзнікала шмат у чым у якасці рэакцыі на палітыку правых.

Гісторыя правіць

Тэрміны «правыя» і «левыя» ўпершыню з’явіліся ў французскім Нацыянальным сходзе часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі. У ім узніклі тры кірункі: справа сядзелі фельяны — прыхільнікі канстытуцыйнай манархіі; у цэнтры сядзелі жырандысты — умераныя прыхільнікі рэспублікі; злева сядзелі якабінцы, якія выступалі за радыкальныя пераўтварэнні. Такім чынам, першапачаткова правымі называлі тых, хто жадае захаваць існае становішча (кансерватараў), а левымі — тых, хто выступаў за змены (радыкалаў).

Да сярэдзіны XIX стагоддзя лібералы, якія выступалі як за палітычныя свабоды, так і за свабоду прадпрымальніцтва, разглядаліся як левыя. Але затым, з развіццём сацыялістычных ідэй, левымі сталі называць перш за ўсё іх прыхільнікаў, якія імкнуліся да сацыяльнай роўнасці. Правыя ж партыі выражалі інтарэсы манархістаў, легітымістаў, буйнога землеўладання і клерыкалаў.

У XX стагоддзі з’явілася ідэалогія фашызму, якая спалучала радыкальны этатызм і адмаўленне дэмакратыі з крытыкай сацыяльнай няроўнасці — не выпадкова партыя Гітлера называлася нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыяй. Фашыстаў традыцыйна адносяць да правых («крайне правых»), але яны прынцыпова адрозніваюцца ад лібералаў, якіх сёння адносяць да правых, паколькі яны выступаюць за памяншэнне ўдзелу дзяржавы ў эканамічным жыцці (у прыватнасці, за зніжэнне падаткаў і расходаў бюджэту). Менавіта за такія перакананні правых лібералаў у другой палове XX стагоддзі пачалі называць правымі, бо ранейшыя традыцыйныя правыя (манархісты, клерыкалы) страцілі папулярнасць.

У канцы 1960-х гадоў у Францыі з’явіліся «новыя правыя», якія, у адрозненне ад «старых правых», не адмаўлялі мадэрнізацыю, але спрабавалі стварыць новую сучасную ідэалогію, накіраваную супраць эгалітарызму і ліберальна-дэмакратычных ідэй, якія пануюць у еўрапейскай культуры з часоў эпохі Асветніцтва.

У наш час палітолагамі, сацыёлагамі і сацыяльнымі псіхолагамі прызнаецца, што традыцыйны падзел на левых і правых неадэкватна адлюстроўваюць рэальны спектр меркаванняў у грамадстве. Так, зусім незразумела, куды ў гэтай шкале можна аднесці, напрыклад, лібертарыянцаў. Таксама ў чалавека могуць быць перакананні, якія ў адной вобласці (напрыклад, у эканамічнай) лічацца традыцыйнымі для «левых», а ў іншай (напрыклад, палітычнай) лічацца «правымі». Сітуацыя яшчэ больш ускладняецца размыццём праграмна-ідэалагічных адрозненняў і палітычным збліжэннем традыцыйных партый у заходніх палітычных сістэмах у апошнія 100 гадоў, узаемапранікненнем і ўзаемаўзбагачэннем розных сістэм поглядаў; так, сацыялісты істотна «паправелі» і перасталі істотна адрознівацца ад новых лібералаў, якія сталі як бы «правымі». Істотна і тое, што ў посткамуністычных краінах і, асабліва краінах постсавецкіх, паняцці «правізны» і «левізны» нярэдка ўжываюцца ў сэнсе, процілеглым прынятаму ў краінах з развітай дэмакратычнай сістэмай — так, у эпоху перабудовы лібералаў і антыкамуністаў часта называлі «левымі», а традыцыйных артадаксальных камуністаў — «правымі»[2].

Паводле некаторых меркаванняў двухполюсная палітычная шкала («правыя» і «левыя») не дазваляе досыць карэктна адлюстраваць погляды як на ролю дзяржавы ў кантролі жыцця грамадства, так і на ролю дзяржавы ў забеспячэнні сацыяльнай роўнасці, прыхільнікамі гэтага меркавання выкарыстоўваецца чатырохполюсная шкала (дыяграма Нолана), прапанаваная амерыканскім лібертарыянцам Дэвідам Ноланам у 1970 г.[3][4]:

 
Дыяграма Нолана

Правыя партыі ў свеце правіць

Аўстрыя правіць

Аўстралія правіць

Беларусь правіць

Бельгія правіць

Балгарыя правіць

Вялікабрытанія правіць

Венгрыя правіць

Германія правіць

Грэцыя правіць

Данія правіць

Ізраіль правіць

Іспанія правіць

Італія правіць

Канада правіць

Латвія правіць

Літва правіць

Нідэрланды правіць

Нарвегія правіць

Польшча правіць

Расія правіць

Да 1917 г.:

Румынія правіць

Сербія правіць

Славакія правіць

ЗША правіць

Украіна правіць

Фінляндыя правіць

Францыя правіць

Харватыя правіць

Чэхія правіць

Швецыя правіць

Эстонія правіць

Японія правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць