Пражскі метрапольны ўніверсітэт

Пражскі метрапольны ўніверсітэт (чэшск.: Metropolitní univerzita Praha) — чэшская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Празе.

Пражскі метрапольны ўніверсітэт
чэшск.: Metropolitní univerzita Praha
Арыгінальная назва чэшск.: Metropolitní univerzita Praha
Міжнародная назва англ.: Metropolitan University Prague
Заснаваны 2001
Тып універсітэт
Размяшчэнне Прага
Сайт mup.cz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Установа была заснавана ў 2001 годзе і з’яўляецца адной з першых прыватных чэшскіх вышэйшых навучальных устаноў пасля 1989 года. 13 снежня 2007 года яна набыла статус універсітэта і змяніла сваю назву з Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання і міжнародных адносін на Пражскі метрапольны ўніверсітэт.

Універсітэт прапануе навучальныя праграмы бакалаўрскага, магістраскага і доктарскага ўзроўняў як на чэшскай, так і на англійскай мовах. Галоўная сядзіба ўніверсітэта знаходзіцца ў Празе, іншыя ўніверсітэцкія цэнтры таксама знаходзяцца ў Пльзені, Ліберцы і Градцу-Кралавым.

Структура правіць

  • Кафедра азіяцкіх навук
  • Кафедра турызму
  • Кафедра замежных моў
  • Кафедра медыяў
  • Кафедра міжнароднага гандлю
  • Кафедра міжнародных адносін і еўрапейскіх даследаванняў
  • Кафедра паліталогіі і англамоўных навук
  • Кафедра правазнаўчых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання
  • Інстытут фінансавага менеджменту

Спасылкі правіць