Праліў Сміта (англ.: Smith Sound) — праліў у Паўночным Ледавітым акіяне, падзяляе астравы Грэнландыя і Элсмір. З’яўляецца паўночнай часткай праліва Нэрса. Злучае мора Бафіна на поўдні і заліў Кейна — на поўначы.

Праліў Сміта?
Размяшчэнне
78°25′00″ пн. ш. 74°00′00″ з. д.HGЯO
Праліў Сміта на карце

Быў названы Уільямам Бафінам у 1616 годзе ад імя англійскага дыпламата Томаса Сміта. Прычым сам Бафін, як і некаторыя яго паслядоўнікі, выкарыстаў назву Заліў сэра Томаса Сміта (Sir Thomas Smith’s Bay), бо лічыў што гэта заліў, які вядзе да горнага ланцуга, які ён назваў пагоркі Крокера (Crocker Hills).