Праліў Торэса (англ.: Torres Strait) — праліў паміж аўстралійскім паўвостравам Кейп-Ёрк і востравам Новая Гвінея. Злучае Індыйскі і Ціхі акіяны. Шырыня — каля 185 км. Глыбіня — да 53 м.

Праліў Торэса?
англ.: Torres Strait
Размяшчэнне
9°50′00″ пд. ш. 142°30′00″ у. д.HGЯO
Праліў Торэса (Ціхі акіян)
Праліў Торэса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У праліве шмат астравоў, рыфаў і скал, што робіць небяспечным мараходства. 17 астравоў населены абарыгенамі папуаскага і аўстралійскага абарыгеннага паходжання.

Мяркуецца, што ў эпоху апошняга аледзянення сучасны праліў уяўляў сабою сухапутны мост і быў канчаткова затоплены толькі ў 5—4 тысячагоддзях да н.э. Людзі з’явіліся ў гэтым рэгіёне прыкладна 3000 гадоў таму.

Відавочна, упершыню праліў Торэса ўбачылі чальцы галандскай экспедыцыі на чале з Вілемам Янсзанам у 1606 г., аднак сам Янсзан не здолеў зразумець тое, што адкрыў. Першае дэталёвае апісанне заставіў іспанскі мараплавец Луіс Ваэс дэ Торэс, які наведаў гэтыя воды ў тым жа годзе праз 6 месяцаў пасля галандцаў. У XVIII ст. праліў атрымаў яго імя.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць