Прамежкавы патрон

Прамежкавы патрон — патрон для агнястрэльнай зброі, прамежкавы па магутнасці паміж вінтовачнымі і пісталетнымі патронамі.

Прамежкавы патрон (у сярэдзіне) у параўнанні з вінтовачным і пісталетным

Выкарыстоўваюцца прамежкавыя патроны ў асноўным у аўтаматах і ручных кулямётах, а таксама ў паляўнічай зброі.

Найбольш вядомыя патроны 5,56×45 мм (ЗША/НАТА), 5,45×39 мм і 7,62×39 мм (СССР).