Праметэ́й (па-старажытнагрэчаску: Προμηθεύς) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[3] тытан, абаронца людзей ад дэспатызму багоў. Ён хацеў, каб багі не перашкаджалі людзям жыць уласным жыццём. Сын Япета і Клімены (па Апаладору, Асіі[4]). Па Эсхілу, сын Феміды-Геі[5]. Па Эўфарыёну, сын Геры і тытана Эўрымедонта[6]. Яго жонка Гесіёна[7].

Праметэй
стар.-грэч.: Προμηθεύς
Міфалогія старажытнагрэчаская міфалогія
Пол мужчынскі пол
Бацька Япет[1]
Маці Клімена[1]
Браты і сёстры Эпіметэй[1], Menoetius[d][1] і Атлант[d][1][2]
Жонка Pronoia[d], Celaeno[d], Аксіётыя[d] і Клімена
Дзеці Дэўкаліён[d][1], Thebe[d], Chimaereus[d], Lycus[d], Aidos[d] і Элін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Мукі Праметэя». Рубенс, 1611-12

Імя тытана «Праметэй» азначае «думаючы спярша», «той, які прадбачвае» (у процілежнасць імені яго брата Эпіметэя, «думаючага пасля») і з'яўляецца вытворным ад індаеўрапейскага корня me-dh-, men-dh-, «разважаць», «пазнаваць»[8].

Паводле міфаў, Праметэй стварыў з зямлі і вады людзей, навучыў іх будаваць жыллё, вадзіць караблі, таксама астраноміі, медыцыне, пісьму. Выкраў з Алімпа і прынёс людзям агонь, за што раззлаваны Зеўс загадаў прыкаваць Праметэя да скалы на Каўказе. Кожны дзень на працягу тысячагоддзяў да Праметэя прылятаў арол і дзёўб яго печань, якая за ноч адрастала. Стогны Праметэя чулі арганаўты ў час свайго падарожжа. Нарэшце з дазволу Зеўса Геракл забіў арла і вызваліў Праметэя. У старажытных Афінах культ Праметэя шанавалі адначасова з культамі Гефеста і Афіны. Існавала свята ў яго гонар — праметэі — бег з факеламі.

Вобраз Праметэя — адзін з найбольш значных у сусветнай літаратуры (П. Кальдэрон, Эсхіл, І. В. Гётэ, П. Б. Шэлі, Дж. Байран, Ф. Кафка і інш.), яму прысвечаны творы выяўленчага мастацтва (Л. Карачы, П. П. Рубенс, Я. Іорданс і інш.) і музыкі (Л. ван Бетховен, А. Скрабін і інш.).

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в г д е Любкер Ф. Prometheus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1109–1110.
  2. Любкер Ф. Atlas (ii) // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 181–182.
  3. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.337-340, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.155-157 (руск.)
  4. Псевдо-Аполлодор. Мифологическая библиотека I 2, 3 далее (руск.)
  5. Эсхіл. Прыкуты Праметэй 18, 209
  6. Евстафий. Комментарий к «Илиаде» Гомера XIV 294 // Вестник древней истории. 1947. № 1. С.290 (руск.)
  7. Эсхіл. Прыкуты Праметэй 560
  8. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.337-340 (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць