Праметэй (фільм, 2012)

«Праметэй» (англ.: Prometheus) — навукова-фантастычны фільм рэжысёра Рыдлі Скота. Першапачаткова задумваўся як прыквел класічнага фільма «Чужы» 1979 года, але пазней трансфармаваўся ў самастойны фільм, які не з'яўляецца прамым прыквелам «Чужога», хоць падзеі фільма разгортваюцца ўсё ў той жа зорнай сістэме ζ Сеткі[2].

ПраметэйM:
англ.: Prometheus
Постар фільма
Жанр жахі
навуковая фантастыка
баявік
Рэжысёр Рыдлі Скот
Прадзюсар Рыдлі Скот
Тоні Скот
Дэвід Гілер
Уолтэр Хіл
Сцэнарыст Дэйман Ліндэлаф
Джон Спэйтс
У галоўных
ролях
Нумі Рапас
Майкл Фасбендэр
Шарліз Тэрон
Гай Пірс
Ідрыс Эльба
Аператар Дарыўш Вольскі
Кампазітар Марк Страйтэнфельд
Кінакампанія Scott Free Productions, Brandywine Productions, Dune Entertainment;
20th Century Fox (пракат)
Працягласць 124 хвіл.
Бюджэт $130 млн[1]
Зборы $403 354 469[1]
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Мова англійская
Год 2012
Папярэдні фільм
Наступны фільм Чужы: Страчаны рай
IMDb ID 1446714
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першапачаткова сцэнарый да фільма напісаў Джон Спэйтс, але Рыдлі Скоту быў патрэбен фільм, які б трохі адышоў ад тэматыкі «Чужых», і неўзабаве ён перадаў сцэнарый Дэйману Ліндэлафу, сцэнарысту «Згубленыя», які радыкальна перапісаў сцэнарый і дадаў у яго рэлігійныя матывы[2]. Дэкарацыі ствараліся пры непасрэдным удзеле Ганса Рудольфа Гігера — мастака і аўтара знешнасці самага першага «ксенаморфа»[3].

Арыгінальны саўндтрэк «Judge and Jury» да трэйлерам і тызерам фільма быў запісаны амерыканскай групай аркестравай музыкі Audiomachine, кампазітарам выступіў Макс Рыхтэр. Здымкі пачаліся ў сакавіку 2011 года ў Таронта[4], пазней Скот перавёз групу ў Лондан[5]. Іншыя месцы здымак — Марока[6], Шатландыя[7] і Ісландыя[8]. Прэм'ера фільма ў Францыі, Бельгіі, Швейцарыі і[9][10] Расіі адбылася 30 мая 2012 года. У Вялікабрытаніі прэм'ера прайшла 1 чэрвеня, у ЗША — 8 чэрвеня, у Германіі — 9 жніўня.

Сюжэт правіць

Пачатковыя кадры фільма паказваюць нейкую пустынную планету[~ 1], якую наведвае касмічны карабель іншапланетнай расы Стваральнікаў (англ.: Engineers — інжынеры, канструктары). Адзін са Стваральнікаў, застаўшыся на планеце, выпівае невядомую цёмную вадкасць, пасля чаго яго цела пачынае распадацца аж да малекул ДНК. Рытуальна прыносячы сябе ў ахвяру[11], Стваральнік дае пачатак новаму жыццю на планеце[12]. Можна пабачыць, як пасля яго смерці ўзнікае новая ДНК і ўтвараюцца першыя жывыя клеткі.

У 2089 годзе група археолагаў, даследуючы шатландскі востраў Скай, знаходзіць у пячоры наскальныя малюнкі ўзростам звыш 35 тысяч гадоў. На піктаграмах намаляваны людзі, якія пакланяюцца высокім чалавекападобным істотам, што паказваюць на зоркі.

Канец 2093 года. Касмічнае навукова-даследчае судна «Праметэй» у космасе. Андроід Дэвід, які знаходзіўся на вахце, вывучае старажытныя мовы, вучыць байку Шлейхера[~ 2], гуляе ў баскетбол, падглядае за снамі людзей, якія знаходзяцца ў анабіёзе, глядзіць свой любімы фільм «Лоўрэнс Аравійскі». Пасля двухгадовага палёту карабель прыбывае да пункта прызначэння. Дэвід выводзіць экіпаж з анабіёзу. Кіраўнік экспедыцыі Мэрыдзіт Вікерс паказвае галаграфічны запіс, на якім ужо памерлы глава карпарацыі «Вейланд Індастрыс» Пітэр Вейланд раскрывае мэту экспедыцыі: па ўсім зямным шары знаходзілі вельмі падобныя выявы, якія сведчылі пра тое, што іншапланецяне наведвалі старажытныя зямныя цывілізацыі. Археолагі Элізабет Шоу і Чарлі Холаўэй змаглі даказаць Пітэру Вейланду, што з дапамогай указанняў на гэтых выявах можна вызначыць, з якой зорнай сістэмы прыбылі прышэльцы. Вейланд вырашае адправіць касмічную экспедыцыю, каб сустрэцца са старажытнымі праайцамі.

«Праметэй» садзіцца на LV-223 — адзін з натуральных спадарожнікаў планеты — газавага гіганта ў сістэме ζ2 Сеткі[13] (гэта не той планетоід (LV-426), на якім разгортваюцца падзеі фільмаў «Чужы» і «Чужыя», але ў той жа зорнай сістэме). На паверхні планетоіда экіпаж выяўляе шэраг старажытных збудаванняў штучнага паходжання. Да аднаго з іх адпраўляецца група навукоўцаў і выяўляе ўнутры розныя тэхнічныя прылады і рэшткі чалавекападобных істот. Геолаг Файфілд запускае робатаў-сканараў, каб скласці трохмерную карту памяшкання. Андроід Дэвід актывуе галаграму, якая паказвае, як велізарныя чалавекападобныя іншапланецяне ратуюцца ўцёкамі ад нейкай небяспекі. Файфілд і біёлаг Мілбёрн асцерагаюцца сустрэць тое, што прымусіла іншапланецян бегчы і вяртаюцца на «Праметэй». Астатнія навукоўцы знаходзяць цела іншапланецяніна з адсечанай галавой. Аналіз паказвае, што істота памерла каля 2000 гадоў назад. Падчас далейшага даследавання збудавання навукоўцы знайшлі памяшканне, дзе знаходзілася мноства цыліндраў. Дэвід выяўляе, што яны выдзяляюць чорную вадкасць арганічнага паходжання.

Нечакана пачынаецца пылавая бура (з крэмнію і іншых матэрыялаў, якія заглушылі сувязь Файфілда і Мілбёрна з караблём), і зямляне тэрмінова вяртаюцца на «Праметэй», захапіўшы з сабой галаву іншапланецяніна. Дэвід употай ад усіх берэ адзін з цыліндраў-пасудзін. На борце высвятлілася, што Файфілд і Мілбёрн заблудзіліся і засталіся ў старажытным збудаванні. Шоу і медык Форд пачынаюць даследаваць рэшткі прышэльца: апыняецца, гэта не чэрап, а шлем, які ахоўвае галаву, падобную на чалавечую. Акрамя таго, ДНК прышэльца аналагічная чалавечай. Падчас даследавання ў галаве пачынаюць адбывацца невядомыя біялагічныя працэсы, у выніку чаго яна ўзрываецца. Дэвід тайна адкрывае ўзятую ім пасудзіну з чорнай вадкасцю і дадае кроплю яе ў напой Холаўэя, які пасля гэтага ідзе да Шоу. Яны размаўляюць пра Стваральнікаў, пасля чаго займаюцца сексам.

Запушчаныя раней мабільныя сканары паступова ўдакладняюць структуру збудавання, частка якога апыняецца іншапланетным касмічным караблём. Вывучаючы яго галаграфічную копію, капітан Джанек заўважае, што каля навукоўцаў, якія засталаіся ў збудаванні, узнікаюць сігналы, якія паказваюць на наяўнасць нейкай формы арганічнага жыцця. Файфілд і Мілбёрн ідуць у процілеглы бок і трапляюць у залу з кантэйнерамі-пасудзінамі. З іх ужо выцекла вадкасць, у якую патрапілі мясцовыя чарвякі, якія хутка мутавалі ў змяяпадобных істот. Адна з іх нападае на Мілбёрна і ламае яму руку. Спрабуючы вызваліць калегу, Файфілд адразае змяяпадобнай істоце галаву, пасля чаго з раны пачынае пырскаць кіслата. Яна трапляе на шлем Файфілду і раз'ядае яго, ён падае ў лужыну цёмнай вадкасці, а ў істоты адрастае новая галава і яна пранікае ў арганізм біёлага. Раніцой Холаўэй, гледзячыся ў люстэрка, заўважае ў сябе сімптомы «невядомай інфекцыі» — вынік мутацыі арганізмаў-сімбіёнтаў (ці паразітаў). Калі бура сціхла, каманда адпраўляецца на пошукі зніклых калегаў. Дэвід аддзяляецца ад групы і знаходзіць пункт кіравання касмічным караблём прышэльцаў, а таксама высвятляе, што іншапланецяне накіроўваліся да Зямлі з вялікім грузам кантэйнераў з чорнай вадкасцю. Таксама ён выяўляе крыякапсулы, у адной з якіх у стане анабіёзу знаходзіцца жывы іншапланецянін. Тым часам, каманда знаходзіць труп Мілбёрна. Нечакана ў Холаўэя рэзка праяўляюцца сімптомы невядомага захворвання. Для эвакуацыі Холаўэя каманда тэрмінова вяртаецца на карабель, але Мэрыдзіт Вікерс, лічачы, што Холаўэй уяўляе небяспеку для астатніх, забараняе яму падымацца на борт. Сам Чарлі, разумеючы, што з'яўляецца пагрозай для ўсіх, просіць забіць яго, што і робіць Вікерс, спальваючы яго з агнямёту.

Пасля абследавання Дэвід выяўляе, што Шоу знаходзіцца на трэцім месяцы цяжарнасці, хоць такога не магло быць — палавая сувязь з Чарлі была ўсяго 10 гадзін назад, а, акрамя таго, Шоу бясплодная. Дэвід гаворыць, што яна носіць незвычайны плод, які трэба даставіць на Зямлю і вывучыць. Сама Шоу настойвае, каб плод тэрмінова вынялі з яе. Яна прарываецца да аўтаматычнага хірургічнага модуля, які знаходзіцца ў выратавальным модулі начальніка экспедыцыі Мэрыдзіт Вікерс. Шоу праграмуе на апараце аперацыю па выманні іншароднага цела. Унутры Шоу апыняецца кальмарападобная істота, якая застаецца ў сціскачы хірургічнага модуля. Шоу знаходзіць на караблі Пітэра Вейланда, якога тайна везлі ў крыякапсуле. Апантаны страхам смерці, ён прагне сустрэчы са Стваральнікамі, спадзяючыся, што яны яго вылечаць і даруюць неўміручасць. Тым часам Файфілд , які выжыў і мутаваў, нападае на карабель і, перш чым яго знішчаюць, забівае некалькіх членаў экіпажа.

Капітан Джанек у гутарцы з Шоу выказвае здагадку, што на гэтай планеце была ваенная база Стваральнікаў, пакуль яны не страцілі кантроль над сваёй біялагічнай зброяй. Вейланд, яго людзі, Дэвід і Шоу адпраўляюцца на іншапланетны карабель, дзе Дэвід распавядае, што Стваральнікі са сваім смяротным грузам ляцелі на Зямлю, але катастрофа ім перашкодзіла. Людзі абуджаюць астатняга Стваральніка ад крыясну, і Дэвід спрабуе завесці гутарку з ім на праіндаеўрапейскай мове[~ 3][14][15], але Стваральнік адрывае галаву андроіду і забівае Вейланда і яго людзей. Збегчы ўдаецца толькі Элізабет Шоу, пакуль іншапланецянін запускае праграму ўзлёту карабля. Тым часам Шоу выбіраецца з іншапланетнага карабля і папярэджвае экіпаж «Праметэя» пра мэту іншапланецяніна.

Вікерс загадвае капітану Джанеку, пілотам Рэвелю і Чэнсу ляцець на Зямлю. Але яны вырашаюць ахвяраваць сабой, запускаюць іонны рухавік і тараняць іншапланетны карабель, які ўзлятае. Перад сутыкненнем капітан скідае аварыйна-выратавальны модуль. Мэрыдзіт Вікерс паспявае пакінуць «Праметэй» у аварыйнай капсуле. У выніку сутыкнення «Праметэй» знішчаны, а іншапланетны карабель падае, пры гэтым забіваючы Вікерс. Элізабет ратуецца і дабіраецца да аварыйна-выратавальнага модуля, з ёй звязваецца Дэвід і папярэджвае пра небяспеку - Стваральнік, які перажыў крушэнне, накіроўваецца да яе. Жанчыне ўдаецца падставіць яго пад шчупальцы вынятай з яе істоты, якая ператварылася да таго часу ў велізарную пачвару. Пасля гэтага Дэвід паведамляе, што на планеце ёсць яшчэ караблі Стваральнікаў, і калі Шоу адновіць яго, то ён дапаможа ёй паляцець на Зямлю. Але Элізабет ляціць на радзіму Стваральнікаў, каб высвятліць, чаму яны стварылі чалавецтва і чаму пазней вырашылі яго знішчыць.

Апошнія кадры фільма паказваюць, як з грудзі Стваральніка, пераможанага і заражанага кальмарападобнай пачварай, вылазіць істота, падобная да хсенаморфа[~ 4].

У ролях правіць

 
Рэжысёр Рыдлі Скот з Шарліз Тэрон і Майклам Фасбендэрам
Акцёр Роля
Нумі Рапас Элізабет М. Шоу археолаг Элізабет М. Шоу
Майкл Фасбендэр Дэвід андроід Дэвід
Шарліз Тэрон Мэрыдзіт Вікерс кіраўнік экспедыцыі Мэрыдзіт Вікерс
Ідрыс Эльба Джанек капітан Джанек
Логан Маршал-Грын Чарлі Холаўэй археолаг Чарлі Холаўэй
Гай Пірс Пітэр Вэйланд Пітэр Вэйланд
Рэйф Спол Мілбёрн біёлаг Мілбёрн
Шон Харыс Файфілд геолаг Файфілд
Кейт Дзікі Форд медык Форд
Бенедыкт Вонг Равель пілот Равель
Іман Эліят Чэнс пілот Чэнс
Іэн Уайт Стваральнік выжылы Стваральнік
Дэніэл Джэймс Стваральнік які ахвяраваў сабой Стваральнік
Джон Лебар Стваральнік галаграфічны Стваральнік
Люсі Хатчынсан Шоу васьмігадовая Шоу
Патрык Уілсан бацька Шоу
Джаніна Фасіа маці Шоу

Узнагароды правіць

Сіквел правіць

Рэжысёр Рыдлі Скот вызначыўся з датай выхаду сіквела (другой часткі фантастычнага фільма), рэліз, першапачаткова прызначаны на 4 сакавіка 2016 года, быў перанесены на 30 мая 2017 года[16]. Таксама стала вядома, што сцэнарый будучай карціны падрыхтуе Майкл Грын («Зялёны Ліхтар»), акцёр Майкл Фасбендэр сыграе некалькі версій андроіда Дэвіда. Рыдлі Скот плануе прыступіць да здымак увесну 2016 года, пасля заканчэння працы над карцінай «Выхад»[17]. У гутарцы з рэсурсам HeyUGuys Скот абвясціў назву карціны — «Чужы: Страчаны рай»[18].

Зноскі правіць

Каментарыі
  1. Паводле слоў стваральнікаў фільма, магчыма Зямлю, а магчыма і не, гл. інтэрв'ю з Рыдлі Скотам
  2. у ролі лектара выступіў лінгвіст Аніл Кумар Більту са Школы ўсходазнаўства і афрыканістыкі (SOAS) Лонданскага ўніверсітэта, гл. Full cast and crew for Prometheus
  3. ida hmanəm aɪ kja namṛtuh zdɛ:taha/…/ghʷɪvah-pjorn-ɪttham sas da: tṛ kredah — «Гэты чалавек тут, паколькі не жадае паміраць. Ён лічыць, што ты можаш прадоўжыць яму жыццё».
  4. Стваральнікі фільма не пацвердзілі, ці з'яўляецца гэта істота нейкай формай Чужых ці не.
Крыніцы
  1. а б boxofficemojo.com «Prometheus»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2012. Праверана 12 студзеня 2013.
  2. а б Prometheus: what on Earth has Ridley Scott created?
  3. H.R. Giger designt den Blockbuster «Prometheus»
  4. The Six Month Shoot For Ridley Scott’s ‘Prometheus’ Has Started In Toronto Архівавана 12 красавіка 2011.
  5. www.joblo.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2011. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  6. Filming in Morocco confirmed by head of Moroccan Cinema Centre — Alien Prequel News
  7. Filming Locations For Ridley Scott’s PROMETHEUS?
  8. EXCLUSIVE: Ridley Scott’s PROMETHEUS Setting Up RIGHT NOW In Iceland’s Stony Desert Highlands
  9. Prometheus — released(недаступная спасылка). cinemasgaumontpathe.com. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2012. Праверана May 21, 2012.
  10. Ridley Scott’s Alien prequel Prometheus ready to launch in 2012
  11. Luke Brawley. Interview — Daniel Twiss (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2012. Праверана 7 чэрвеня 2012.
  12. Sean O'Connell. Dialogue: Sir Ridley Scott Explains 'Prometheus,' Explores Our Past, and Teases Future 'Alien' Stories (англ.). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2012. Праверана 8 чэрвеня 2012.
  13. Праметэй — Вытокі фільма (1:52)
  14. THE LINGUISTICS OF PROMETHEUS — WHAT DAVID SAYS TO THE ENGINEER " The Bioscopist Архівавана 6 кастрычніка 2014.
  15. Language Log " Proto-Indo-European in Prometheus?
  16. http://www.gamesradar.com/prometheus-2-will-explore-engineers-evil-biology/ Ridley Scott reveals the Engineers' motives in Prometheus 2
  17. Ridley Scott to Next Direct PROMETHEUS Sequel for March 4, 2016 Release
  18. http://www.gazeta.ru/culture/news/2015/09/25/n_7632101.shtml Рыдлі Скот даў сіквелу «Праметэя» назва «Чужой: Страчаны рай»

Спасылкі правіць

  • Афіцыйны сайт Архівавана 15 чэрвеня 2012. (англ.)
  • «Праметэй» на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
  • «Праметэй» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
  • Праметэй на сайце «AllMovie» (англ.)  
  • Hewitt, Chris (2012). "Why Are We Here?". Empire. Bauer Media Group. {{cite journal}}: Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка); Няправільны |ref=harv (даведка)
  • Праметэй Фотагалерэя(недаступная спасылка)