Прапаганда ў Беларусі

Прапаганда ў Беларусі — адзін са сродкаў рэпрэсіўнага ажыццяўлення ўлады рэжымам Лукашэнкі. У прыватнасці, для прапаганды выкарыстоўваюцца дзяржаўныя СМІ, такія як «Беларусь 1», якія належаць Белтэлерадыёкампаніі, але таксама выкарыстоўваюцца і навучальныя ўстановы.

Сітуацыя са сродкамі масавай інфармацыі ў Беларусі, мэты дзяржаўнай прапаганды правіць

Нягледзячы на ​​ўстанаўленне свабоды слова ў артыкуле 33 Канстытуцыі Беларусі 1996 года, рэжым Лукашэнкі абмяжоўвае яе іншымі законамі і рэпрэсіямі  (укр.).[1] Урад падтрымлівае дзяржаўныя СМІ, такія як тэлеканал «Беларусь 1» (раней пад назвай «БТ»), якія здаўна выкарыстоўваюцца для прапаганды[2], і, дзякуючы іх шырокай прысутнасці ў інфармацыйнай прасторы, ажыццяўляе непасрэдны кантроль над медыя-ландшафтам і распаўсюджваннем інфармацыі адпаведна[3]. Гэта робіць людзей у Беларусі ўразлівымі для дзяржаўнай прапаганды, бо ў іх мала доступу да альтэрнатыўных і незалежных СМІ[4][3]. Асноўная мэта прапаганды — захаванне ўлады, распаўсюджванне ідэалогіі і папулярызацыя Аляксандра Лукашэнкі.[5][6] У прыватнасці, прапаганда намагаецца стварыць адчуванне, што дзяржава, урад і Лукашэнка — гэта адно цэлае.[7][8] Фокус на персоне Лукашэнкі мацнейшы, чым быў на кіраўніках дзяржавы пры СССР.[9]

З 2020 года значна пагоршыўся доступ да незалежных СМІ ў Беларусі: масава блакуецца доступ да сайтаў (Reform.by, TUT.BY, Zerkalo.io, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Хартыя'97, Media-Polesye ды шмат інш.), нешматлікія незалежныя газеты былі вымушаны спыніць друк («Народная Воля», «Новы Час», «Брестская газета», «Intex-Press», «Рэгіянальная газета» ды інш.), у 2021 годзе тэлеканалы «Euronews» і «RTVI  (укр.)» былі выключаны з тэлевізійнай сеткі.

Характар ​​прапагандысцкай сістэмы бярэ пачатак з савецкіх часоў. Лукашэнка паказваецца як незаменны бацька нацыі і гарант стабільнасці. Спорт гуляе важную ролю ў асвятленні падзеяў як крыніца патрыятызму.[10]

У школах, каледжах і ўніверсітэтах працягвае адбывацца значная індактрынацыя  (укр.): навучэнцы атрымліваюць аднабаковыя паведамленні пра гісторыю і бягучую палітычную сітуацыю[11][12]. З-за боязі Лукашэнкі, што прафесары распаўсюджваюць крамольныя ідэі пра плюралізм, дэмакратыю і лібералізм, у 2003 годзе ў ВНУ быў уведзены прарасійскі і прасавецкі абавязковы курс «Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы»[13]. У прапагандзе, у прыватнасці, заходнія дзяржавы і іх аб’яднанні, такія як ЗША, НАТА, але таксама Польшча і ўвесь Еўрапейскі Саюз, разглядаюцца як варожы бок.[14] Каб мець магчымасць працаваць у дзяржаўным апараце, трэба прайсці ідэалагічныя выпрабаванні.[15]

Прыклады прапаганды і мэтанакіраванага скажэння інфармацыі правіць

Падчас пандэміі COVID-19 на Беларусі Лукашэнка прынізіў небяспечнасць сітуацыі[16], а паведамляць пра эпідэмію першапачаткова не дазвалялася.[17]

Дзяржаўныя СМІ на фоне пратэстаў з 2020 года не толькі ў аўтарскіх перадачах, але ўжо і ў навінах сталі актыўна звяртацца да містыфікацый  (укр.), выкарыстоўваць стылістычна зніжаную лексіку  (руск.) і наважваць цэтлікі — вынік інтаксікацыі  (укр.) іх супрацоўнікаў уласнай прапагандай, на думку журналіста Паўлюка Быкоўскага[18]. Аператыўная рабочая група па стратэгічных камунікацыях зазначыла як прыклад перадачы Рыгора Азаронка на канале «СТБ», у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца моваю нянавісці  (укр.).[19] У прадстаўленні беларускай прапаганды масавыя акцыі пратэсту ў 2020 годзе — гэта акцыі, кантраляваныя Захадам. Сам Лукашэнка заявіў у жніўні 2020 года, што Захад ставіў мэтай анексію Гродзенскай вобласці. Паводле яго слоў, у рэгіёне ўжо развявалі польскія сцягі.[20] Прапаганда ў Беларусі фальсіфікуе гвалт міліцыі ў дачыненні да дэманстрантаў[21] і, між іншым, спрабуе аслабіць пратэсны рух пры дапамозе дэзінфармацыі; акрамя таго, мэтанакіравана выкарыстоўваюцца і іншыя метады, такія як арышты прадстаўнікоў апазіцыі, напрыклад, членаў Каардынацыйнай рады.

Неўзабаве пасля затрымання 15 верасня 2020 года Сцяпана Латыпава па «Беларусь 1» паказалі сюжэт, у якім са спасылкай на МУС сцвярджалася, што жыхар «Плошчы Перамен» збіраўся выкарыстаць супраць сілавікоў атруту, аднак у канчатковым паведамленні Следчага камітэта аб завяршэнні расследавання гэтая версія адсутнічала.[22] У канцы верасня 2020 года ў эфіры канала «Беларусь 1» былі паказаны прызнальныя паказанні ад групы людзей, якім нібыта заплацілі каардынатары за ўдзел у пратэстах[23]. Паводле сведчанняў аднаго з пацярпелых, 29 верасня 2020 года ў РУУС Першамайскага раёна Мінска  (бел. (тар.)) Мікалай Карпянкоў здымаў відэаролікі, пасля і паказаныя па «Беларусь 1», асабіста і камандаваў групай сілавікоў, якая выбівала ілжывыя паказанні ад групы людзей, схопленых ГУБАЗіКам, якіх збіццём і пагрозамі прымушалі сказаць на камеру, што ім заплацілі каардынатары[23]. 3 чэрвеня 2021 года на «АНТ» выйшла перадача з удзелам Рамана Пратасевіча і Марата Маркава, кіраўніка тэлеканала, абазначаная як інтэрв’ю Пратасевіча.[24] Перадача выклікала шматлікую крытыку і была расцэненая многімі як элемент катавання палітвязня.[25][26][27][28]

Падтрымка беларускай прапаганды з боку Расіі правіць

Падчас мірных масавых акцый пратэстаў у 2020 годзе супраць, як мяркуецца, сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў журналістаў беларускіх дзяржаўных СМІ, якія адмовіліся падтрымаць афіцыйныя паведамленні пра перамогу Лукашэнкі і аперацыі супраць дэманстрантаў, замянілі супрацоўнікі з Расіі, у тым ліку з «RT».[19][29][30] Дзяржаўныя СМІ паведамлялі, што апазіцыя пагражала, што школьныя ўрокі ў хуткім часе будуць праводзіцца толькі на беларускай мове, хаця жыхары Беларусі, паколькі большасць з іх двухмоўныя, не бачылі ў гэтым пагрозы, сведчыла Ксенія Луцкіна, былая карэспандэнтка Белтэлерадыёкампаніі. Паводле нямецкай журналісткі Керстын Хольм  (ням.), маніпуляцыі, прадэманстраваныя ў СМІ, маюць почырк расійскіх экспертаў. Дзяржаўны вяшчальнік «Беларусь 1» прадэманстраваў здымкі выступу лідара апазіцыі Марыі Калеснікавай, які быў акампанаваны хорам галасоў, які крычаў руск.: Уходи! (бел.: Сыходзь!). Аднак гэтыя заклікі пратэснага руху былі накіраваны супраць Лукашэнкі. Таксама на «Беларусь 1» з’явіўся рэпартаж пра сям’ю, якая знаходзілася ў машыне падчас акцый пратэсту супраць Лукашэнкі ў Гродне і падверглася нападу АМАПу, падчас якога дзіця было сур’ёзна паранена. Аднак у паведамленні гаварылася, што сям’я выпадкова трапіла ў аварыю.

Беларускую дзяржаўную прапаганду падтрымаў расійскі прапагандысткі канал «RT». «RT» паказаў відэазаяву супрацоўніка АМАП, які сцвярджаў, што малады чалавек, збіты сіламі АМАП да непрытомнасці, нібыта быў п’яны і ў стане наркатычнага ап’янення; гэтаму супярэчыў незалежны партал «TUT.BY», які апублікаваў заключэнне лекара з супрацьлеглай інфармацыяй.[21] Лукашэнка падзякаваў «RT» за дапамогу ў асвятленні пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў.[31]

З моманту першай хвалі пратэстаў у 2020 годзе беларускія дзяржаўныя тэлеканалы пры дапамозе спецыялістаў у сферы СМІ з Расіі не толькі ўзгаднілі свае дэзынфармацыйныя наратывы з пракрамлёўскімі СМІ, але таксама прынялі тую ж тактыку, напрыклад, пераследуючы замежных дыпламатаў.[19]

Наступствы правіць

Пачынаючы з 2006 года кіраўнікі і вядучыя прапагандысты дзяржаўных СМІ (Белтэлерадыёкампанія, Агульнанацыянальнае тэлебачанне («АНТ»), «СТБ», «СБ. Беларусь сегодня», БелТА) неаднаразова ўносіліся ў Чорны спіс Еўрасаюза[32][33][34][35], траплялі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[33], санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі[36], Швейцарыі[37][38].

З-за дзяржаўнай прапаганды шматлікія журналісты вырашылі летам і восенню 2020 года пакінуць працу ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі Беларусі.[17] Да прыкладу, у гэты перыяд з «АНТ» звольнілася каля чвэрці супрацоўнікаў: не менш за 80 з 300, нават нягледзячы на пагрозы кіраўніцтва тэлеканала ў выглядзе распачатку крымінальных спраў і гвалтоўных знікненняў  (руск.).[30] У жніўні большая частка калектыву пакінула радыё «Сталіца»[39][40]. Зыход прадоўжыўся і ў 2021 годзе: у студзені налічвалася больш за 100 адкрытых вакансій у Белтэлерадыёкампаніі, а па стане на чэрвень ад Белтэлерадыёкампаніі былі размешчаны ўжо 160 вакансій, ад выдавецкага дому «Беларусь сёння» (газета «СБ. Беларусь сегодня» ды інш.) — 20.[41]

22 снежня 2020 года Instagram выдаліў акаўнт Агульнанацыянальнага тэлебачання з-за шматлікіх скаргаў карыстальнікаў на агрэсіўную прапаганду, недакладную інфармацыю і змесціва  (балг.), якое распальвае варожасць.[42] 10 чэрвеня 2021 года Украіна забараніла рэтрансляцыю тэлеканала «Беларусь 24», які распальваў нацыянальную варожасць  (укр.) і распаўсюджваў дэзінфармацыю.[43]

30 чэрвеня 2021 года Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюзу[44].

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Pospieszna 2014, pp. 5.
  2. Walker, Shaun. Belarus media strike: 'if we can't do honest journalism, we won't work' (англ.). The Guardian (17 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2021. Праверана 23 верасня 2020.
  3. а б Rainer Ulrich. Die Politik der EU gegenüber Belarus(нявызн.). Universität Wien 167–170 (23 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2019. Dissertation
  4. Usau 2007, pp. 44.
  5. Pospieszna 2014, pp. 5.
  6. Usau 2007, pp. 41.
  7. Pospieszna 2014, pp. 5.
  8. Usau 2007, pp. 41.
  9. Usau 2007, pp. 41.
  10. Pospieszna 2014, pp. 5.
  11. Pospieszna 2014, pp. 5, 6, 94, 117, 118.
  12. Usau 2007, pp. 43–44.
  13. Matthews, David. As students protest, Belarusian universities aid regime crackdown (англ.). Times Higher Education  (укр.) (2 кастрычніка 2020). — «Universities also help prop up the regime by teaching a mandatory course called “The Fundamentals of Belarusian State Ideology”, introduced in 2003 because of Mr Lukashenko’s fears that professors were spreading seditious ideas about pluralism, democracy and liberalism. This course tends to lean in a pro-Russian direction, cultivating positive memories of the Soviet period, said Mr Milta.»  Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2020. Праверана 17 снежня 2020.
  14. Pospieszna 2014, pp. 5.
  15. Pospieszna 2014, pp. 6–7.
  16. Ballin, André. Coronavirus bedroht nun doch Lukaschenkos Macht in Weißrussland (ням.). Der Standard  (укр.) (1 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 23 верасня 2020.
  17. а б Nevedomskaya, Tatyana; Ostaptschuk, Markian. Propaganda in Belarus: Warum Mitarbeiter staatlicher Medien kündigen (ням.). Deutsche Welle (2 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 23 верасня 2020.
  18. Быковский, Павлюк. Против потенциальных рупоров протеста власти используют тактику выжженной земли (руск.). naviny.by (13 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2021. Праверана 20 чэрвеня 2021.
  19. а б в Disinformation Fuels Hate on Belarusian TV (англ.). Аператыўная рабочая група па стратэгічных камунікацыях (28 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2021. Праверана 8 ліпеня 2021.
  20. Dicke, Tim Vincent; Möllers, Tobias. Belarus: Oppositionspolitikerin Kolesnikowa verschleppt (ням.). Frankfurter Rundschau (7 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 23 верасня 2020.
  21. а б Holm, Kerstin. Propaganda-Bruderhilfe: Kreml schickt Journalismus-Söldner nach Belarus (ням.). Frankfurter Allgemeine Zeitung (27 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2020. Праверана 23 верасня 2020.
  22. "Сцяпан Латыпаў". Новы Час (22 (730)): 3. 2021-06-11.
  23. а б Фигурант "дела 11-ти участников чата": Карпенков лично снимал "покаяльное видео" на камеру (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (29 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.
  24. Пратасевіч даў інтэрв’ю АНТ Наша Ніва, 3 чэрвеня 2021 г.
  25. Наста Захарэвіч. Чаму ня варта аналізаваць «прызнаньні» Пратасевіча — Радыё Свабода, 3 чэрвеня 2021 г.
  26. «Прызнаньне пад руляй аўтамата». Бацька Рамана Пратасевіча і Франак Вячорка пра «інтэрвію» Рамана Пратасевіча — Радыё Свабода, 4 чэрвеня 2021 г.
  27. «Интервью с пленными не бывает» Архівавана 4 чэрвеня 2021. — Белорусский партизан, 4 чэрвеня 2021 г.
  28. Blogger Protassewitsch "lobt" Lukaschenko (ням.). Deutsche Welle (4 чэрвеня 2021). Праверана 20 чэрвеня 2021.
  29. Stöber, Silvia. Proteste gegen Lukaschenko - Wie geht es weiter in Belarus? (ням.). tagesschau.de  (ням.) (6 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  30. а б З АНТ звольніліся каля чвэрці усіх супрацоўнікаў. Кім іх замянілі і што там адбываецца цяпер . Радыё Свабода (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2021. Праверана 20 чэрвеня 2021.
  31. Lukaschenko dankt russischem Sender RT für Hilfe (ням.). t-online.de  (ням.) (2 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2020. Праверана 23 верасня 2020.
  32. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017. Праверана 5 мая 2021.
  33. а б Мария Садовская. Суровые и спорные (руск.)(недаступная спасылка). Белорусы и рынок. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2012. Праверана 28 ліпеня 2009.
  34. МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  35. EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex  (польск.). Праверана 5 жніўня 2021.
  36. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  37. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  38. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  39. В знак протеста увольняется коллектив радио «Сталіца» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (19 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2021. Праверана 1 кастрычніка 2020.
  40. Мартинович, Денис. Директор радио «Сталіца» уволился со своим коллективом (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (26 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2021. Праверана 1 кастрычніка 2020.
  41. Салаўёў, Сяргей (2021-06-11). "Трывога па ўсіх франтах". Новы Час (22 (730)): 3.
  42. Instagram удалил страницу гостелеканала ОНТ (руск.). Reform.by (22 снежня 2020). Праверана 17 жніўня 2021.
  43. В Україні заборонили державний білоруський телеканал (укр.). Четверта студія (10 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2021. Праверана 11 чэрвеня 2021.
  44. Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза . Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2021. Праверана 1 ліпеня 2021.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць