Пра́сліца, праселка, прасельца — гліняны або каменны грузік з адтулінай у цэнтры, які насаджвалі на верацяно, каб павялічыць інерцыю яго вярчэння.

Прасліца
Прадзенне з дапамогай верацяна:
a — кудзеля,
b — верацяно з наматанай на яго пражай,
c — прасліца

Перад пачаткам працы расчасаную воўну, ільняное ці канаплянае валакно прымацоўвася да свайго калаўрота, а потым з кудзелі левай рукой выцягвася некалькі валокнаў, скручваліся ў нітку і далучался да верацяна, на якое насаджвалася прасліцу. Верацяно разам з прыкручаным да яго пачаткам ніткі прыводзіла правай рукой у хуткае кручэнне і адразу адпускала. Павіснуўшы ў паветры, яно працягвала круціцца, паступова выцягваючы і намотваючы нітку[1].

Прасліца служыла для таго, каб узмацніць і захаваць кручэнне, якое інакш хутка б спынілася. Калі нітка станавілася дастаткова доўгай, яе намотвалі яе на верацяно, а прасліца не давала клубку, што павялічваўся, саслізнуць[1].

Прасліца вядомая яшчэ з эпохі неаліту (5 — 3 тысяч гадоў таму). Першапачаткова іх рабілі з гліны. Пазней, у XXIII стагоддзях, прасліцы выраблялі з ружовага сланцу, які часцей за ўсё называюць шыферам[1].

У Старажытнай Русі да сярэдзіны X ст. прасліцы вырабляліся з гліны і косці. З сярэдзіны X ст. шырокае распаўсюджванне ў сярэднявечнай Русі атрымалі оўруцкія шыферныя прасліцы, якія вырабляліся з пірафілітавага сланцу. На старажытнарускіх прасліцах былі выяўлены кірылічныя надпісы. У Старой Разані — «молодило», у Вялікім Ноўгарадзе — «Мартин», у Вышгарадзе — «невесточь» (нявесцін), у Кіеве — «Потворин пряслень» і іншыя[2]. Вядомыя таксама вялізныя нерасшыфраваныя надпісы на славянскіх біканічных прасліцах XI—XIII стагоддзяў, напрыклад, з Белаозера[3] і Ваўкавыска[4].

Звычайна прасліцы былі шарападобнай ці грушападобнай формы, упрыгожаныя нескладаным арнаментам або, радзей, надпісамі. З’явіліся ў час позняга неаліту з узнікненнем прадзення і ткацтва.

Зноскі

  1. а б в Прадзенне з неаліту. Пра што расказалі прасліцы старажытнага Бярэсця
  2. Рыбаков В. А., Ремесло Древней Руси, М. 1948
  3. Голубева Л. А. Граффити и знаки пряслиц из Белоозера. из сб. Культура средневековой Руси. Л.: 1974, стр. 21, рис 4-7.
  4. Зверуго Я. Г. Древний Волковыск X—XIV вв. Минск. 1975, стр. 124, рис. 38-39.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць