Праспект Янкі Купалы (Гродна)

Праспект Янкі Купалыпраспект у занёманскай частцы Гродна, адна з галоўных магістраляў. Даўжыня — каля 2500 м. Праходзіць ад вуліцы Перамогі да вуліцы Кабяка. Перасякае вуліцы Гая, Пестрака, праспект Кляцкова.

Праспект Янкі Купалы
Гродна
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Луненская, Бульвар 60-годдзя Кастрычніка
Назва ў гонар Янка Купала

У асноўным 5-ці і 9-ці павярховая жылая забудова. На праспекце знаходзяцца ўніверсам «Брэст», гасцініца «Турыст», аўтобусны парк №1, крамы, іншыя камерцыйныя і адміністрацыйныя ўстановы. На ўсім працягу праспекта ходзіць грамадскі транспарт: аўтобус і тралейбус.

Названы ў пачатку 1990-х гадоў у гонар беларускага класіка Янкі Купалы.

Гісторыя правіць

Старыя назвы — Луненская (да 1977), Бульвар 60-годдзя Кастрычніка (1977 — пач. 1990-х)

Аб'екты правіць

  • Гасцініца «Турыст»
  • Універсам «Брэст»
  • Аўтобусны парк №1.

Літаратура правіць

Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.

Спасылкі правіць