Пратубера́нцы (ад лац.: protubero — узнімаюся) — плазменныя ўтварэнні ў кароне Сонца; больш шчыльныя і халодныя за плазму кароны.

Пратуберанцы

Узнікаюць у месцах павышанай актыўнасці Сонца і выцягнуты ўздоўж сілавых ліній[ru] магнітнага поля. На краі Сонца назіраюцца ў выглядзе святлівых воблакаў, арак, струменяў, у праекцыі на сонечны дыск — у выглядзе цёмных валокнаў.

Паводле знешняга выгляду і характару рухаў адрозніваюць:

  • спакойныя пратуберанцы (даўжыня каля 200 тыс. км, таўшчыня — 6 тыс. км, вышыня над паверхняй Сонца — 40 тыс. км, тэмпература ад 6 да 15 тыс. К, працягласць існавання ад адных-двух сутак да некалькіх месяцаў);
  • пратуберанцы сонечных плям (назіраецца рух іх асобных частак, час жыцця ад некалькіх мінут да некалькіх гадзін);
  • эруптыўныя пратуберанцы (узнікаюць са спакойных, больш яркія, узмацняюцца ўнутраныя рухі, тэмпература ад 15 да 25 тыс. К, час жыцця ад некалькіх мінут да паўгадзіны).

Колькасць пратуберанцаў на Сонцы і іх размеркаванне па шыротах адпавядаюць 11-гадоваму цыклу сонечнай актыўнасці.

Існуе цесная сувязь паміж пратуберанцамі і формай сонечнай кароны.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць