Пратэктара́т (лац.: protector — заступнік) — такая форма міждзяржаўных адносін, пры якой адна краіна прызнае над сабой вярхоўны суверэнітэт іншай, перш за ўсё ў міжнародных адносінах, захоўваючы аўтаномію ва ўнутраных справах і ўласную дынастыю правіцеляў.

Прыклады пратэктарату — Індыя Вялікіх Маголаў у 18031858, пад пратэктаратам Вялікабрытаніі, Грузія ў 17861801 гадах пад пратэктаратам Расіі.

Брытанскімі пратэктаратамі таксама былі Бахрэйн, Бечуаналенд (суч. Батсвана), Адэн і інш.

У цяперашні час падабенствам пратэктарата з’яўляюцца «асацыяваныя дзяржавы».