Пратэсты ў Эквадоры (2019)

Пратэсты ў Эквадоры у 2019 годзе — серыя пратэстаў і беспарадкаў супраць адмены субсідый на паліва і мер жорсткай эканоміі, прынятых прэзідэнтам Эквадора Леніным Марэна і яго адміністрацыяй.

Пратэсты ў Эквадоры
Дэманстранты збіраюцца ў культурным цэнтры 10 кастрычніка 2019 года.
Дата 3—14 кастрычніка 2019 года
Месца  Эквадор
Прычыны меры жорсткай эканоміі[1][2]
Мэты • вяртанне паліўных субсідый

• згортванне мадэлі жорсткай эканоміі • адстаўка прэзідэнта Марэна • датэрміновыя прэзідэнцкія выбары

Статус працягваюцца
Бакі канфлікту
Сцяг Эквадора Урад Эквадора Сцяг Эквадора Пратэстоўцы
Ключавыя фігуры
Ленін Марэна
Ота Заненхольцнер
Марыя Паўла Рома
Рафаэль Карэа
Хайме Варгас
Страты
8 загінулых, 1340 параненых, 1192 затрыманых[3]

Перадгісторыя правіць

Прэзідэнт Эквадора Ленін Марэна абраны ў 2017 годзе дзякуючы абяцанню свайго альянсу Паіс трымацца левай эканамічнай палітыцы былога прэзідэнта Рафаэля Карэа, якая прадугледжвала змены ў Эквадоры па выніках Грамадзянскай рэвалюцыі. Карэа распрацаваў маштабныя праграмы сацыяльнага забеспячэння, здолеў скараціць маштабы беднасці і павысіць сярэдні ўзровень жыцця[4]. У той час Марэна лічыўся захавальнікам ідэй сацыялізму ў XXI стагоддзі ў краіне. Тым не менш, пасля абрання на пасаду Марэна змяніў пазіцыі Альянсу PAIS на больш правыя, у працэсе «дэ-Correaization»[5] адмяніў многае з палітыкі Карэа, адмовіўся ад альтэрглабалісцкага альянсу ALBA[6] на карысць больш цесных сувязяў з ЗША[7] і праводзіў неаліберальную эканамічную палітыку[8], чужую як для былога прэзідэнта Карэа, так для значнай часткі прыхільнікаў уласнай партыі. Эканамічная палітыка Марэна стала вельмі непапулярнай сярод грамадзян Эквадора, што прывяло да падзення яго рэйтынгаў падтрымкі з 70% у 2017 годзе да менш за 30% у 2019 годзе[9]. Гэта прывяло да рашэння Марэна пра адмену паліўных субсідый[10], якія да гэтага моманту забяспечвалі даступны бензін і дызельнае паліва для грамадзян Эквадора. Некаторыя пласты эквадорскага грамадства прыйшлі ў лютасць, што выклікала пачатак пратэстнага руху[11].

Пратэсты правіць

Пратэсты пачаліся 3 кастрычніка 2019 года, калі кіроўцы таксі, аўтобусаў і грузавікоў выйшлі ў знак пратэсту супраць запланаванай адмены паліўнай субсідыі. Неўзабаве да пратэстаў далучыліся групы карэнных народаў, а таксама студэнты ўніверсітэтаў і прафсаюзы. Пратэстоўцы абвясцілі пра свой намер правесці бестэрміновую ўсеагульную забастоўку да адмены ўрадам свайго рашэння пра скасаванне субсідыі[12].

4 кастрычніка прэзідэнт Марэна абвясціў надзвычайнае становішча. Пратэсты нанеслі шкоду транспартнай сетцы краіны, бо ўсе асноўныя дарогі і масты былі перакрыты ў сталіцы Кіта[13].

Неўзабаве Ленін Марэна катэгарычна адмовіўся абмяркоўваць патэнцыйную адмену скасавання субсідыі, заявіўшы, што «не будзе весці перамовы са злачынцамі»[14], што выклікала сутыкненні паміж Нацыянальнай паліцыяй Эквадора і пратэстоўцамі, якія спрабавалі ўварвацца ў Палац Карандэлет ў Кіта[15].

7 кастрычніка ўрад разгарнуў Узброеныя сілы Эквадора, каб прымусіць пратэстоўцаў вызваліць больш за 50 вайскоўцаў, палоненых групамі карэннага насельніцтва[16].

8 кастрычніка прэзідэнт Марэна заявіў, што яго ўрад пераехаў ў прыбярэжны горад Гуаякіль пасля захопу антыўрадавымі дэманстрантамі Кіта, у тым ліку палаца Карандэлет. У той жа дзень прэзідэнт Марэна абвінаваціў свайго папярэдніка Рафаэля Карэа ў арганізацыі дзяржаўнага перавароту з дапамогай венесуэльскага лідара Нікаласа Мадуры. У сваю чаргу Карэа гэтыя абвінавачванні адпрэчыў[17][18]. Пазней, у той жа дзень, венесуэльскія ўлады спынілі здабычу нафты на нафтавым радовішчы Сачала, дзе здабывалася 10% нафты краіны пасля яго заняцця пратэстоўцамі. Дэманстранты таксама захапілі рэтрансляцыйны антэны, што вымусіла дзяржаўнае тэлебачанне і радыё адключыцца ў некаторых частках краіны. Пратэстоўцы-прадстаўнікі карэнных народаў заблакавалі большасць асноўных дарог Эквадора, цалкам перарэзалі транспартныя маршруты ў Куэнку. Былы прэзідэнт Рафаэль Карэа заявіў, што прэзідэнт Марэна «скончыўся», і заклікаў да датэрміновых выбараў[19].

9 кастрычніка дэманстранты здолелі ненадоўга ўварвацца ў Нацыянальны сход Эквадора і акупаваць яго, а затым былі выгнаныя паліцыяй з выкарыстаннем слёзацечнага газу. Жорсткія сутыкненні ўспыхнулі паміж дэманстрантамі і паліцэйскімі сіламі, бо пратэсты працягвалі распаўсюджвацца. Марэна заявіў, што адмаўляецца ад адстаўкі пры любых абставінах і ўвёў каменданцкі час ва ўсёй краіне[20][21].

10 кастрычніка Эквадор быў паралізаваны, калі тысячы дэманстрантаў прайшлі маршам і скандавалі патрабаванні пра вяртанне паліўнай субсідыі і адстаўку прэзідэнта Марэна. Групы карэнных народаў заснавалі штаб-кватэру ў культурным цэнтры Кіта[22]. Дэманстранты захапілі 10 паліцэйскіх, пасля чаго прымусілі іх зняць рыштунак і несці труну загінулага з ліку карэннага насельніцтва. У Casa de la Cultura Ecuatoriana, дзе пратэстоўцы зрабілі свой штаб, захопленыя былі выстаўленыя напаказ. Неўзабаве праваахоўнікаў адпусцілі[23].

Першапачаткова сутыкненні ўспыхнулі пасля таго, як дэманстранты сустрэлі паліцыю, якая спрабавала разагнаць іх з дапамогай слёзацечнага газу. У адказ дэманстранты кідалі камяні, кактэйлі Молатава і запускалі феерверкі ў конных афіцэраў паліцыі, накіраваных для разгону[24][25]. Міністэрства энергетыкі паведаміла, што магістральны нафтаправод краіны спыніў функцыянаванне пасля захопу мясцовымі дэманстрантамі[26].

Пратэстоўцы з ліку карэнных народаў абвінавацілі прыватныя сродкі масавай інфармацыі краіны ў ігнараванні паведамленняў пра жорсткасць паліцыі і запатрабавалі, каб яны транслявалі заяву, зробленую дэманстрантамі, у прамым эфіры. Прынамсі тры прыватныя вяшчальнікі выканалі патрабаванне і ў прамым эфіры зачыталі дэкларацыю, у якой лідар пратэсту Хайме Варгас заклікаў да новых пратэстаў у выхадныя і прыгразіў «радыкалізацыяй пратэстаў з большай сілай», калі прэзідэнт працягне «гуляць» з карэнным насельніцтвам краіны[27].

14 кастрычніка начальнік аб’яднанага камандавання УС Эквадора генерал Роке Марэйра паведаміў, што Урад Эквадора адмяніў рэжым надзвычайнага становішча ва ўсёй краіне і каменданцкі час у сталіцы Кіта пасля адклікання прэзідэнцкага ўказа пра скасаванне субсідый на паліва, які справакаваў масавыя пратэсты[28].

Заклік да перамоваў правіць

Канфедэрацыя карэнных народаў Эквадора (ККНЭ) пералічыла тры патрабаванні для пачатку дыялога з Марэна. У іх увайшлі: звальненне міністраў ўрада і абароны, адмена ўказу пра скасаванне субсідыі і просьба да ўрада «ўзяць на сябе адказнасць» за гібель людзей падчас пратэстаў[29]. 11 кастрычніка Марэна абвясціў, што «краіна павінна атрымаць спакой... давайце сядзем і пагаворым». У адказ ККНЭ выкраслілі з ультыматуму для пачатку дыялогу патрабаванне пра вяртанне субсідый[30].

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Protests rage over Ecuador austerity measures
  2. Ecuador: indigenous protesters paralyze roads in fifth day of anti-austerity unrest
  3. La Defensoría del Pueblo presenta séptimo informe con resultados de la vulneración de derechos durante el Estado de Excepción(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2019. Праверана 28 кастрычніка 2019.
  4. "What to expect from Ecuador's elections". The Economist. 18 February 2017. Праверана 9 October 2019.
  5. From Rafael Correa to Lenín Moreno: Ecuador's Swing to the Right (англ.). Праверана 9 October 2019.
  6. Ecuador leaves Venezuelan-run regional alliance. AP NEWS (24 жніўня 2018). Праверана 9 October 2019.
  7. "Galapagos island 'to be used by US military'" [брытанская англійская]. 17 June 2019. Праверана 9 October 2019.
  8. Équateur : Lenín Moreno et le néolibéralisme par surprise - Europe Solidaire Sans Frontières (фр.). www.europe-solidaire.org. Праверана 9 October 2019.
  9. Collyns, Dan (8 October 2019). "Ecuador moves government out of capital as violent protests rage". The Guardian [брытанская англійская]. Праверана 9 October 2019.
  10. Reuters (3 October 2019). "Ecuador declares state of emergency as protesters decry end to fuel subsidies". The Guardian [брытанская англійская]. Праверана 9 October 2019.
  11. Collyns, Dan (8 October 2019). "Ecuador moves government out of capital as violent protests rage". The Guardian [брытанская англійская]. Праверана 9 October 2019.
  12. Ecuador declares state of emergency as fuel protests block roads. www.aljazeera.com. Праверана 9 October 2019.
  13. Ecuador protests: State of emergency declared as fuel subsidies end
  14. "Hundreds arrested as Ecuador protests turn violent" [брытанская англійская]. 5 October 2019. Праверана 9 October 2019.
  15. Ecuador declares state of emergency as fuel protests block roads. www.aljazeera.com. Праверана 9 October 2019.
  16. CNN. Ecuador government leaves capital city amid violent protests. CNN. Праверана 9 October 2019.
  17. Ecuador moves government out of capital as violent protests rage
  18. Ex-Ecuador president Correa denies planning coup attempt from exile(недаступная спасылка)
  19. Ecuador Protests Shut Major Oilfield During State of Emergency. www.bloomberg.com. Праверана 9 October 2019.
  20. "Ecuador protesters storm parliament amid unrest" [брытанская англійская]. 9 October 2019. Праверана 9 October 2019.
  21. Ecuador imposes curfew as protests force President Lenin Moreno to leave Quito (англ.). www.cbsnews.com. Праверана 9 October 2019.
  22. Defiant protesters in Ecuador parade captive police officers
  23. Ecuador protests: UN calls on government to investigate deaths
  24. Ecuador paralyzed by national strike as Moreno refuses to step down
  25. In pictures: Quito in crisis as Ecuador protests continue
  26. Ecuador’s protesters march; clashes break out in Quito
  27. Ecuador: defiant protesters parade captured officers as unrest drags on
  28. Власти Эквадора отменили режим ЧП после аннулирования указа, вызвавшего протесты, 14 октября 2019 г.
  29. La Conaie tiene tres pedidos para entablar diálogo con el Gobierno
  30. President orders army onto streets of Ecuadorian capital

Спасылкі правіць