Працэ́нт (ад лац.: pro centum — за сто) або адсо́так — сотая частка лікавага значэння велічыні, прынятай за адзінку. Пазначаецца знакам %.

1 % = 1/100 = 0,01

Выкарыстоўваецца для спрашчэння разлікаў, магчымасці хутка параўнаць частку ліку з самім лікам, лікі паміж сабой і г.д.

Задачы на працэнты правіць

Існуюць 3 тыпы задач:

  • знаходжанне працэнта ад дадзенага ліку,
  • знаходжанне ліку па дадзеным працэнце,
  • знаходжанне працэнтных суадносін паміж лікамі.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 33. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).