Працяты Пегас (ці Помнік расійскай інтэлігенцыі) — адна са славутасцей Масквы, усталяваная ў 2004 годзе непадалёк ад Землянога вала, у скверы каля Музея імя Андрэя Сахарава.

Помнік
Працяты Пегас
руск.: Пронзённый Пегас
55°45′05″ пн. ш. 37°39′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад
Скульптар Д. Мітлянскі, Г. Шыліна
Архітэктар Р. Саевіч
Дата заснавання 2004
Матэрыял медзь, сталь
Map

Гісторыя правіць

Помнік быў усталяваны 29 чэрвеня 2004 года непадалёк ад Землянога вала, у скверы каля Музея імя Андрэя Сахарава. Ініцыятыва стварэння скульптурнай кампазіцыі была падтрымана Альфа-банкам, Саюзам правых сіл і фондам Андрэя Сахарава. Скульптарамі выступілі Даніэль Мітлянскі і Галіна Шыліна, архітэктарам — Рыгор Саевіч[1].

Апісанне правіць

«Працяты Пегас» — 6,5-мятровая кампазіцыя, што ўяўляе сабой крылатага каня з перакручанай ад болю, роспачна пакутнай пысай і ў вельмі напружанай паставе, луналага над мноствам вышчэрбленых сталёвых вертыкальных шыпоў, тры з якіх працінаюць жывёлу і адначасна падтрымваюць яго ў лёце[2].

Значэнне помніка правіць

З нагоды сэнсавага значэння манумента існуюць некаторыя нязгоды. На думку аўтараў кампазіцыі, «Працяты Пегас» служыць выявай лепшых праяў інтэлігенцыі, а пранізлівыя яго шыпы — гэта штосьці, служылае перашкодай інтэлігенцыі, так бы мовіць, якое мяшае ёй. Пра гэту тэорыю сведчыць і ўсталяваная на помніку таблічка. Можна таксама выказаць здагадку, што скульптура ўвасабляе міф, злучаны з паходжаннем і жыццём Пегаса. Ёсць яшчэ адна версія, што кранае стыляў, у якіх увасоблены манумент: Пегас выкананы ў стылі класіцызму, а ніжняя частка кампазіцыі — у стылі рускага канструктывізму. На гэтай глебе могуць паўстаць спрэчкі пра стасунак двух задзейнічаных у стварэнні помніка архітэктурных стыляў[3].

Зноскі

  1. Роман Паньков. Памятник российской интеллигенции(недаступная спасылка). Узнай Москву. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2015. Праверана 27 чэрвеня 2015.
  2. «Пронзённый Пегас» — Москва. Галерея (1 лістапада 2009). Праверана 27 чэрвеня 2015.
  3. Сергей Ходнев. Сын Медузы(недаступная спасылка). Информагентство Культура (30 чэрвеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 27 чэрвеня 2015.