Прачысценская царква (Пружаны)

Прачы́сценская царква́ — колішняя праваслаўная царква ў Пружанах, пераробленая пасля паўстання 1863 года з недабудаванага каталіцкага касцёла праекта Генрыка Марконі. Зруйнаваная за савецкім часам.

Славутасць
Прачысценская царква
Краіна  Беларусь
Горад Пружаны
Канфесія праваслаўе
Тып будынка царква
Будаўніцтва 18571864 гады
Стан зруйнаваная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Айцец Канстанцін Пілінкевіч

У 1857 годзе мясцовы шляхціц Валенцій Швыкоўскі распачаў у Пружанах будаўніцтва касцёла. Дзеля гэтага з Варшавы быў запрошаны славуты архітэктар Генрык Марконі. Аднак у сувязі з падзеямі паўстання 1863 года Швыкоўскі быў вымушаны эміграваць за мяжу, і працы былі спынены. У 1864 годзе храм паводле рашэння царскай адміністрацыі быў перададзены праваслаўным. Не апошнюю ролю ў перадачы храма адыграў той факт, што мясцовы ксёндз Гансеўскі хаваў у недабудаваным касцёле рэчы і зброю для паўстанцаў[1]. Новая царква была асвечана як Прачысценская.

У час нацысцкай акупацыі храм зведаў разбурэнні. Ацалелы пасля пажару абраз быў перанесены ў сабор Аляксандра Неўскага і цяпер вядомы як «Незгаральны абраз Божай Маці»[2].

Канчаткова царква разбурана ў другой палове 1950-х гадоў. Цэгла з яе была выкарыстана для пабудовы на гэтым самым месцы ўнівермага, суседніх рэстарана і гастранома (цяпер кулінарыя), а таксама шэрагу іншых гандлёвых аб’ектаў[3].

Настаяцелі правіць

1904—1915, 1918—1925 — айцец Канстанцін Пілінкевіч[4].

Царква дзейнічала і ў час нямецкай акупацыі, у 1942—1943 у ёй служыў Мікалай Уваскрасенскі[5].

Зноскі

  1. Пракаповіч Н. С.. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура Пружаншчыны (chm). Мая Пружанская зямліца. Раённая адукацыйная сетка г. Пружаны (20 лістапада 2011).
  2. Священник Собора Св. Александра Невского иерей Игорь (Мрыхин). История православной церкви г. Пружаны (руск.). Средняя школа №3 г. Пружаны (9 лістапада 2011).
  3. Ірына Сядова.. Улица первая. Тормасова (руск.). Генеалогический форум ВГД (10 лістапада 2011).
  4. Щербаков Ярослав Александрович.. Улица первая. Тормасова (руск.). Генеалогический форум ВГД (3 студзеня 2012).
  5. Дарафей Фіёнік.. Брэсцкая сустрэча. Sami o Sobie. Miesięcznik społeczno-kulturalny. Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego (8 кастрычніка 2012).(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць