Праўдзінскі

гарадскі пасёлак у Беларусі

Пра́ўдзінскі[3] (трансліт.: Praŭdzinski, руск.: Правдинский) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Насельніцтва 2 283 чал. (2017)[4].

Гарадскі пасёлак
Праўдзінскі
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
177 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 2 154 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+ 375 1713
Паштовы індэкс
222839
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244555000
Праўдзінскі на карце Беларусі ±
Праўдзінскі (Беларусь)
Праўдзінскі
Праўдзінскі (Мінская вобласць)
Праўдзінскі

Геаграфія правіць

Знаходзіцца на р. Пціч, за 23 кіламетраў ад Мар’інай Горкі, 12 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Рудзенск лініі Мінск — Асіповічы.

Гісторыя правіць

Населены пункт узнік у другой палове 1960-х гадоў у сувязі з будаўніцтвам торфапрадпрыемства «Сяргеевіцкае». Першыя пасяленцы жылі на кватэрах у суседніх населеных пунктах (запасы тарфянога радовішча «Арэхаўскі мох» былі выведаны ў 1961 годзе).

Першы торф на электрастанцыю пачалі адгружаць у 1968 годзе. У 1969 годзе пачаў працаваць брыкетны завод.

11 сакавіка 1977 года пасёлак атрымаў сучасную назву[5]. Да 31 сакавіка 1977 года пасёлак уваходзіў у склад Цітвянскага сельсавета, пасля — у складзе Сяргеевіцкага сельсавета[6]. 29 снежня 1977 года Праўдзінскі аднесены да катэгорыі рабочых пасёлкаў[7].

29 чэрвеня 2006 года ў падпарадкаванне Праўдзінскага пасялковага Савета перададзеныя ўсе населеныя пункты — Барбарова, Валасач, Дубрава, Кавалевічы, Крыстампалле, Кукіга, Малінаўка, Прыстань, Слопішчы, Сяргеевічы, Церабель — скасаванага Сяргеевіцкага сельсавета[8].

5 верасня 2008 года ў падпарадкаванні пасялковага Савета ўтвораны хутар Лебядзінае[9].

28 мая 2013 года ўсе падпарадкаваныя пасялковаму Савету населеныя пункты — Барбарова, Валасач, Дубрава, Кавалевічы, Крыстампалле, Кукіга, Лебядзінае, Малінаўка, Прыстань, Слопішчы, Сяргеевічы, Церабель — перададзеныя ў склад Навапольскага сельсавета, а сам Праўдзінскі аднесены да гарадскога пасёлка[10].

Насельніцтва правіць

Дэмаграфічныя дадзеныя правіць

  • 1995 год — 2,9 тыс. чал.[11]
  • 1998 год — 2811 чал.[12]
  • 1999 год — 2,7 тыс. чал.
  • 1 студзеня 2002 года — 2,8 тыс. чал.
  • 2006 год — 2,9 тыс. чал.
  • 2009 год — 2408 чал.[13]
  • 2010 год — 2,4 тыс. чал.
  • 2011 год — 2362 чал.
  • 2016 год — 2288 чал.[14]
  • 1 студзеня 2017 год — 2283 чал.[4]

Рэлігія правіць

Сімвалы правіць

 
Неафіцыйны герб Праўдзінска

Герб Праўдзінскага не мае афіційнага статуса. Уяўляе сабой іспанскі, па гарызанталі падзелены на дзве роўныя часткі. У ніжняй частцы герба размешчана шэра-чорныя прастакутнікі сімвалізуючыя торф (Праўдзінскі ўзнік у 1966—1968 гадах у сувязі з будаўніцтвам торфапрадпрыемства). У верхняй частцы знаходзіцца сцяг горада Мар’інай Горкі і Пухавіцкага раёна, на блакітным фоне у цэнтры размешчана выява Багародзіцы ў чырвона-блакітных адзеннях з белым покрывам.

Аўтар герба: Паўлюк Шапецька. Дата стварэння: 23 Кастрычнiк 2012 года.[15].

Эканоміка правіць

Аўтамабільны транспарт правіць

Праз тэрыторыю пасёлка праходзіць дарога Р-69 (Лагойск — Рудзенск — Шацк).

Культура і грамадства правіць

 
Палац культуры
  • Дзейнічаюць 2 бібліятэкі
  • Палац культуры. Роспіс «Песня аб Беларусі» ў палацы культуры афармляў Юрый Багушэвіч[16].

Сацыяльная сфера правіць

Адукацыя правіць

Медыцына правіць

Медыцынскія паслугі надае местачковая бальніца. Бальніца была збудавана ў 1979 годзе і была разлічана на 75 ложкаў. Цяпер бальніца разлічана на 25 тэрапеўтычных ложкаў. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 20 чалавек у змену.[19]

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пра́ўдзінск
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб найменаванні населенага пункта, які ўзнік на тэрыторыі Цытвянскага сельсавета Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ад 11 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 8 (1526).
  6. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  7. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб аднясенні пасёлка Праўдзінскі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці да катэгорыі рабочых пасёлкаў ад 29 снежня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 1 (1555).
  8. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района (руск.)
  9. «Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта». Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 5 сентября 2008 г. № 102 Архівавана 25 кастрычніка 2020. (руск.)
  10. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (руск.)
  11. Беларусь 1995.
  12. Праўдзінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 568.
  13. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  15. Гербы Архівавана 9 чэрвеня 2023.. puchavickirajon.info
  16. [Багушэвіч Юрый Барысавіч // Беларускі саюз мастакоў = Belarusian union of artists : энцыклапедычны даведнiк / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. — С. 46.]
  17. http://pravdinsky.info/ptu-111/
  18. http://schoolpravdinsk.edu.minskregion.by/index.php?blogId=83 Архівавана 19 ліпеня 2018.
  19. http://mgorka-crb.by/o-bolnice/

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск: Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Праўдзінскі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 599. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць