Прусак, таксама Таракан рыжы[1] (Blattella germanica) — нялётнае насякомае сямейства тараканавыя, шырока распаўсюджаны сінантропны арганізм. Вядзе пераважна начны спосаб жыцця. Можа пашкоджваць харчовыя прадукты і пакаёвыя расліны.

Прусак
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Blattella germanica Linnaeus, 1767


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  102415
NCBI  6973
EOL  1074540

Распаўсюджанне правіць

Радзімай таракана з’яўляецца паўднёвая Азія, у XVIII стагоддзі ён быў завезены ў Еўропу і Паўночную Амерыку, дзе шырока размножыўся ў селішчах чалавека. Пры паніжэнні тэмпературы ніжэй −5 ° прусак гіне, таму ў халодным паўночным клімаце ён можа жыць толькі ў дамах з ацяпленнем.

Зноскі

  1. Напісанне Прусак, Таракан рыжы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.13. Мн., 2001, С.51