Прыватныя грошы (англ. private currency) — недзяржаўныя фідуцыярныя грошы, эмітаваныя і ўжываныя ў абарачэнні прыватнымі інстытуцыянальнымі суб'ектамі.

Дзесяцідоларавая банкнота, выпушчаная ў абарачэнне імператарам Нортанам I.

У многіх краінах выпуск падобнага віду грошай забаронены законам альбо строга рэгламентаваны. У Шатландыі і Паўночнай Ірландыі дзяржава ліцэнзуе прыватныя банкі для выпуску ўласных папяровых грошай.

У нашыя дні асобныя прыватныя установы выпускаюць у абарачанне электронныя грошы. Колькасць здзейсненых транзакцый з падобнымі валютамі дасягае некалькіх мільярдаў долараў на год.

Гісторыя правіць

У ЗША ў перыяд г. з. «Вольнай банкаўскай эры» (Free Banking Era; з 1837 па 1866) было выпушчана каля 8000 розных відаў грошай; эмітэнтамі выступалі асобныя штаты, муніцыпалітэты, прыватныя банкі, чыгункі, крамы, рэстараны, цэрквы і нават асобныя індывіды. Арганізацыі таго часу, што выпусклі грошы, атрымалі назву «рызыкоўныя банкі» (wildcat banks).

У Аўстраліі, дзе існавала падобная сістуацыя, абарачэнне прыватных грошай было забаронена адмысловым урадавым загадам у 1910 г.

Існуе адзінкавы прыклад, калі прыватная валюта, не падтрыманая ўрадам, працягвала карыстацца папулярнасцю ў насельніцтва: гаворка ідзе аб швейцарскім дынары.

З 1991 г. у абарачэнні в ЗША знаходзяцца г. з. «ітакскія гадзіны» (Ithaca Hours) — валюта, заснаваная на адпрацаваным працоўным часе.

Дзеля пераадолення эканамічнага крызісу у 2009 годзе ў ЗША зноў актывізаваліся сістэмы альтэрнатыўных грошай. У шэрагу гарадоў муніцыпалітэты пачалі друкаваць уласную валюту.[1]

Прыватныя грошы ў ЗША правіць

У ЗША прыватныя грошы фармальна дазволены, але з істотнымі абмежаваннямі. У прыватнасці, яны не павінны знешне нагадваць долар, павінны мець намінал больш долара і абкладацца падаходным падаткам[2].

Абмежаванні наміналу аснаваны на законе Каперніка-Грэшэма і ставяць афіцйны долар у больш выгадныя ўмовы абарочання.

Прыкладам прыватных грошай у ЗША можв быць Ітакская гадзіна (англ.: Ithaca hour) — мясцовая валюта, ужываная ў горадзе Ітака ЗША. Адна інтакская гадзіна ацэньваецца ў 10 амерыканскіх долараў і рэкамендаваная як сродак плацяжу за адну гадзіну працы аднаго чалавека. У некаторых выпадках курс палягае абмеркаванню.

Гл. таксама

Развіццё тэорыі правіць

Ідэя магчымасці дэнацыяналізацыі грошай і ўхілення дзяржавы ад эмісіі і кантролю за банкаўскай галіной была выказана практычна адначасова ў артыкуле Б. Клайнам у 1974 г. [3]) і фон Хаекам у кнізе «Прыватныя грошы»[4] у 1975 г. незалежна адзін ад аднаго. На момант публікацыі ідэя многім падавалася маргінальнай. За гэтымі працамі з'явіліся шматлікія публікацыі іншых навукоўцаў, паводле дадзенай праблематыкі. Высветлілася, што існавалыя да эпохі Цэнтральных банкаў грашовыя сістэмы многіх краін асноўваліся на прынцыпах вольнай канкурэнцыі прыватных грошай і былі досыць эфектыўныя. Падзеяй у навуковай дыскусіі аб грошах стала публікацыя ў 1986 г. артыкула «Has Government Any Role in Money?» адмыслоўца ў вобласці грашовай тэорыі, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Мілтана Фрыдмана, у якой ён змяніў сваю папярэднюю адмоўную ацэнку сістэмы прыватных канкурэнтных валют і пагадзіўся ў асноўным з пазіцыяй Хаека.

Ідэі Ф. фон Хаека правіць

Ф. фон Хайек у сваёй ранняй працы «Прыватныя грошы» (1976) прапаноўвае дэнацыяналізаваць грошы, бо ў вобласці эмісіі грошай, паводле яго меркавання, дзяржаўная манаполія шкодная для грамадства.

Аўстрыйскі навукоўца прапануе кардынальна новы план дасягнення грашовай стабільнасці — сістэму, аснаваную на канкурэнцыі паралельных прыватных валют. Валюту варта лічыць звычайным камерцыйным таварам і вырабляць рынкавым спосабам.

Падобна таму, як канкурэнцыя паміж звычайнымі таварамі спрыяе паляпшэнню іх спажывецкіх уласцівасцяў і адбракоўцы нізкаякаснай прадукцыі, канкурэнцыя паміж прыватнымі валютамі выканае адбракоўку кепска забяспечаных і кепска кіраваных валют. Застануцца тыя валюты, якія будуць найлепшым чынам выконваць функцыі грошай.

У эканамічнай літаратыры, паводле меркавання Ф. Фон Хаека, няма адказа на пытанне, чаму ўрадавая манаполія на грашовую эмісію паўсюль разглядаецца як непазбежная.

Першапачатковыя перавагі, лічыць аўстрыйскі эканаміст, якія б маглі апраўдаць прысваенне урадам выключных правоў на чэканку металічных манет, ужо не пераважвае недахопаў падобнай сістэмы. У ёй можна знайсці дэфекты.

Пакуль панавалі металічныя грошы, урадавая манаполія была досыць шкоднай. Яна станавілася непапраўным бедствам, працягвае Ф. фон Хаек, з той пары, як папяровыя грошы трапілі пад палітычны кантроль.

Галоўнай формай выпуску новай валюты павінны стаць продаж звычайным чынам напрыклад на аўкцыёнах, потым — праз банкаўскія аперацыі — у форме кароткатэрміновага крэдытавання.

Акрамя банкнот і чэкавых дэпазітаў, эмісійны банк павінен забяспечыць няўнасць дробнай манеты з наміналам у долях асноўнай адзінкі.

Пэўныя праблемы, лічыць аўстрыйскі навукоўца, могуць узнікнуць там, дзе цяперашняя гандлёвая практыка аснавана на аднолькавым ужыванні некалькіх стандартных манет (гандлёвыя аўтаматы, тэлефон, транспарт).

Гл. таксама правіць

Зноскі