Прыліўная электрастанцыя

Прыліўная электрычная станцыя (ПЭС) — гідраэлектрычная станцыя, якая выкарыстоўвае энергію марскіх прыліваў для стварэння напору.

Узнаўляльныя
энергарэсурсы
Ветраная турбіна (ВЭУ)
Ветраная турбіна (ВЭУ)
Энергія Сонца
Энергія ветру
Энергія вады
Цяпло Зямлі
Біямаса
Энергія прыліваў
Энергія хваль

ПЭС будуецца на беразе заліва або штучнага басейну, адрэзанага ад мора плацінай. Пры адлівах і прылівах утвараецца перапад узроўняў мора і заліва (басейна), які прыводзіць у дзеянне гідраагрэгаты, устаноўленыя ў плаціне.

Адметнасць работы ПЭС звязаная з пераменнасцю напору пры змене прыліваў і адліваў. Таму звычайна ПЭС аб’ядноўваюцца ў адзіную энергасістэму з рачнымі і цеплавымі электрастанцыямі, каб скампенсаваць памяншэнне выпрацоўкі электраэнергіі пры аслабленні прыліваў.

Паводле звестак 1988 года, найбольшымі ПЭС у свеце былі: Ранс (Францыя, 1967) — 240 МВт, 24 турбіны; Анапаліс (Канада, 1984) — 20 МВт, 1 турбіна; Джангксія (Кітай, 1986) — 3,9 МВт, 6 турбін.[1]

Зноскі

  1. «Альфа и омега», Талін, 1990.

Літаратура правіць