Прымо́рскі край (руск.: Приморский край) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Далёкім Усходзе. Прыморскі край быў утвораны 20 кастрычніка 1938 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб падзеле Далёкаўсходняга края на Хабараўскі і Прыморскі краі».

Прыморскі край
руск.: Приморский край
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 20 кастрычніка 1938
Кіраўнік Алег Кажамяка[d]
Насельніцтва
  • 1 820 076 чал. (1 студзеня 2023)
Плошча
  • 164 673 км²
Прыморскі край на карце
Часавы пояс VLAT і Asia/Vladivostok[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-PRI
Код аўтам. нумароў 25 і 125
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Расійскай Федэрацыі. На поўначы мяжуе з Хабараўскім краем, на захадзе з КНР, на паўднёвым захадзе з КНДР, з поўдня і ўсходу абмываецца Японскім морам.

Плошча Прыморскага края складае 165,9 тыс. км². Насельніцтва — 2035,8 тысяч чалавек (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 12,3 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 75,4 %. Нацыянальны склад: 89,89 % рускія, 4,54 % украінцы, 0,86 % карэйцы, 0,70 % татары, 0,56 % беларусы.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Уладзівасток. Буйнейшыя гарады — Уладзівасток, Находка, Усурыйск, Арцём. Перасяленцамі з Беларусі заснаваны населеныя пункты Церахоўка і Рэчыца ў гонар аднайменных населеных пунктаў Беларусі.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць