Прыназоўнікі англійскай мовы

Прыназоўнікі англійскай мовы (English prepositions) — службовыя часціны мовы. Яны выкарыстоўваюцца з назоўнікамі і некаторымі іншымі словамі каб паказаць іх адносіны да іншых слоў у сказе[1]. Прыназоўнікі могуць складацца як з аднаго слова, так і з некалькіх. У сучаснай англійскай мове адны і тыя ж прыназоўнікі могуць перадаваць рознае значэнне, калі выступаюць у ролі прыназоўнікаў месца ці часу. Таксама варта зазначыць, што словы, якія выкарыстоўваюцца ў некаторых сказах як прыназоўнікі, выступаюць у ролі іншых часцін мовы, напрыклад злучнікаў ці прыслоўяў. У розных дыялектах сучаснай англійскай мовы ёсць свае асаблівасці і нават істотныя адрозненні ў выкарыстанні прыназоўнікаў у адных і тых жа сітуацыях. Яскравым прыкладам з’яўляецца амерыканскі варыянт англійскай мовы.

Парадак выкарыстання прыназоўнікаў з дзеясловамі не ва ўсіх выпадках супадае з аналагічным парадкам у беларускай мове: напрыклад беларуская фраза «смяяцца з» не можа быць перакладзена з дапамогай эквівалентнага прыназоўніка with (з), бо англійскі дзеяслоў «смяяцца» (laugh) патрабуе выкарыстанне зусім іншага прыназоўніка — at, які літаральна значыць «у, на, пры». Падобная розніца ёсць і ў выкарыстанні прыназоўнікаў з прыметнікамі : to be interested in — быць зацікаўленным (чым-небудзь, няма прыназоўніка). Асобая гаворка ідзе пра Фразавыя дзеясловы (phrasal verbs) — адносна ўстойлівыя спалучэнні з дзеясловаў і прыназоўнікаў (альбо злучнікаў ці часціц), у якіх літаральны сэнс кожнага слова знікае і ўся фраза перадае адно значэнне. Так дзеяслоў look (глядзець) і прыназоўнік for (для) у спалучэнні разам азначаюць «шукаць».

Прыназоўнікі ставяцца перад назоўнікамі, на сэнс якіх яны ўплываюць, і пасля прыметнікаў і дзеясловаў у свабодных спалучэннях і ўстойлівых выразах. Сінтаксіс англійскай мовы дазваляе ставіць некаторыя прыназоўнікі ў канцы сказаў. Так бывае у спецыяльных пытаннях (What are you looking for? — Чаго ты шукаеш? (Магчымы таксама варыянт For what are you looking?), даданых сказах (I know whom she in love with — Я ведаю ў каго яна закахалася), пасіўных канструкцыях (His behaviour is much spoken about — Аб яго паводзінах шмат размаўляюць) і некаторых іншых выпадках[2].

Асноўныя значэнні прыназоўнікаў месца і часу правіць

Прыназоўнік Сэнс у катэгорыях часу Сэнс у катэгорыях месца ці прасторы
At а пэўнай гадзіне (at 17:30 — у 17:30) у пэўным месцы (работа, школа, офіс)
Before перад, напярэдадні (нейкага моманту часу) перад (кімсьці, чымсьці), насупраць (кагосьці чагосьці)
In 1. у год, пару года, месяц (in 2005/summer/September — у 2005 годзе/летам/у верасні;

2. праз (нейкі прамежак часу) (in 3 days — праз 3 дні)

у пэўным месцы (звычайна перадае сэнс "унутры памяшкання
On у дзень, дату (on Tuesday — у аўторак, on July 26 — 26 ліпеня) на (паверхні)[заўв 1]
About каля, прыблізна (аб часе) каля, прыблізна (аб адлегласці ці іншых катэгорыях вымярэння)[заўв 2]
Within на працягу (часу), праз (пэўны час) (within 5 working days — на працягу (праз) 5 рабочых дзён у межах (пэўнай прасторы) (within the territory of Minsk — на (у межах) тэрыторыі Мінска
Around каля, прыблізна (аб часе) вакол (аб прасторы, месцы)

Іншыя выпадкі мнагазначнасці прыназоўнікаў правіць

Прыназоўнік for можа па-рознаму перакладацца на беларускую у наступных сітуацыях. I bought it for you — Я купіў гэта для цябе. I’ve been waiting for my boss for 3 hours! — Я чакаю свайго шэфа ўжо (на працягу) 3 гадзін(ы)! For I know some French I can read this book — Паколькі я крыху ведаю французскую мову, я магу чытаць гэту кнігу.

Прыназоўнік at, акрамя вышэй апісаных сітуацый, можа быць выкарыстаны пры абазначэнні цаны ці кошту чаго-небудзь (at 5 dollars — за 5 долараў). Яшчэ адзін выпадак мнагазначнасці гэтага прыназоўніка: He lives at the following address — Ён жыве па наступнаму адрасу.

Змяненне значэння дзеяслова з дапамогай розных прыназоўнікаў правіць

Як фразавыя, так і іншыя дзеясловы мяняюць сваё значэнне, калі з імі выкарыстоўваюцца розныя прыназоўнікі. Разгледзім некалькі прыкладаў: wait for — чакаць, а wait on — абслугоўваць (кліента і г.д.); make (out) of — рабіць з (матэрыялу, рэчыва, якое не губляе сваіх уласцівасцяў падчас апрацоўкі: пластык, метал і г.д.), а make from — рабіць з (матэрыялу, рэчыва, якое губляе свае ўласцівасці падчас апрацоўкі, напрыклад выраб хлеба з мукі); throw something to somebody — кідаць што-небудзь каму-небудзь (каб ён гэта схапіў), а throw something at somebody — кідаць, шпурляць нейкі прадмет у кагосьці. З дзеясловам arrive (прыбываць, прыязджаць) звычайна ставіцца прыназоўнік at, але, калі гаворка ідзе пра прыбыццё ў буйны горад, маўляў, у Парыж, правілы англійскай граматыцы патрабуюць замяняць яго прыназоўнікам in.

Апошнія тэндэнцыі графічнага абазначэння прыназоўнікаў правіць

Інтэрнэт і развіццё сотавай сувязі прывялі да ўзнікнення новых спосабаў скарачэння слоў. Гэта тэндэнцыя, звязаная з неабходнасцю эканоміць колькасць сімвалаў у кароткіх тэкставых паведамленнях (SMS), закранула перапіску па электроннай пошце, у чатах, і паўсядзённае жыццё (напрыклад нататкі, канспекты). Некаторыя прыназоўнікі сталі абазначаць лічбамі: 4 — for (для), 2 — to (да, напрамак руху ў бок нейкага аб’екта), в4 — before (перад). Прыназоўнік at ўжо не адно дзесяцігоддзе перадаецца сімвалам @, бо менавіта гэты прыназоўнік абазначае сімвал адрасу электроннай пошты, за якім у беларускай мове замацаваліся мянушкі «сабака» і «слімак».

Заўвагі правіць

  1. Яшчэ адно значэнне прыназоўніка on перадаецца яго беларускім эквівалентам «па» у такіх сітуацыях: it is a new textbook on chemistry — гэта новы падручнік па хіміі
  2. Яшчэ адно значэнне прыназоўніка about перадаецца беларускім словам «пра», напрыклад, it is a book about animals — гэта кніга пра жывёл

Зноскі

  1. KrylovaGordon 2008, p. 406 §1.
  2. KrylovaGordon 2008, p. 408 §4.

Літаратура правіць

  • Krylova, I.P.; Gordon, E.M. (2008). A Grammar of Present-day English. Practical Course (12th ed.). М.: КДУ.