Прэзідэнт Украіны

Прэзідэ́нт Украі́ны (укр.: Президент України) — кіраўнік Украіны. Прадстаўляе краіну ў міжнародных стасунках, кіруе замежнай дзейнасцю, праводзіць перамовы і падпісвае міжнародныя ўгоды. З'яўляецца гарантам дзяржаўнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, выканання канстытуцыйных правоў і свабод асобы і грамадзяніна[1].

Прэзідэнт Украіны
укр.: Президент України
Штандар прэзідэнта
Штандар прэзідэнта

Пасаду займае
Уладзімір Зяленскі
з 20 мая 2019
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя Марыінскі палац, Кіеў
Прызначаецца выбіраецца на прамых выбарах
Тэрмін паўнамоцтваў 5 гадоў, не больш за два тэрміны запар
Пасада з’явілася 5 ліпеня 1991
Першы на пасадзе Леанід Макаравіч Краўчук
Сайт president.gov.ua/ru/
Палітыка
Украіна

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Украіны

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Украіны


Прэзідэнт Украіны


Кабінет Міністраў


Вярхоўная Рада


Судовая сістэма


Адміністрацыйны падзел


Палітычная сістэма


З 20 мая 2019 года пасаду займае Уладзімір Зяленскі.

Паўнамоцтвы правіць

Прэзідэнт абіраецца прамымі выбарамі ўсімі грамадзянамі на тэрмін пяць гадоў. На гэтую пасаду можа прэтэндаваць грамадзянін, якому споўнілася 35 гадоў. Адна асоба не можа быць прэзідэнтам больш за 2 тэрміны запар. Канстытуцыя Украіны забараняе прэзідэнту быць кіраўніком якой-небудзь партыі.

Прэзідэнт Украіны вызначае замежную палітыку і, адпаведна, прызначае міністра замежных спраў. Ён таксама з'яўляецца Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброеных сіл і кіраўніком Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, склад якой таксама вызначае кіраўнік дзяржавы[2].

Прэзідэнт можа накладваць вета на рашэнні, прынятыя Вярхоўнай Радай; тая можа пераадолець яго вета 2/3 галасоў. Прэзідэнт мае права распускаць Раду. Падае на зацвярджэнне кандыдатаў на пасты міністра замежных спраў і міністра абароны; прызначае 6 з 18 суддзяў Канстытуцыйнага суда.

Афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта, Марыінскі палац, размяшчаецца ў Пячэрскім раёне Кіева. Акрамя гэтага, ён мае яшчэ некалькі рэзідэнцый, такіх як Дом з хімерамі і Дом удавы, што плача. Адміністрацыя прэзідэнта Украіны знаходзіцца на вуліцы Банкавай.

Гісторыя правіць

Пасада прэзідэнта ва Украіне з'явілася ва Украіне адразу пасля здабыцця незалежнасці ў 1991 годзе разам з іншымі інстытутамі, такімі як Кабінет міністраў і Вярхоўная Рада. Паводле ўнесеных у Канстытуцыю УССР 1978 года змяненняў прэзідэнт з'яўляўся старшынёй выканаўчай улады.

З прыняццем у 1996 канстытуцыі незалежнай Украіны[3] прэзідэнт фармальна перастаў быў кіраўніком выканаўчай улады, аднак пакінуў за сабою права прызначаць са згоды парламенту прэм'ер-міністра, і з яго падачы зацвярджаць міністраў, а таксама права скасоўваць акты Кабінету міністраў.

Пасля канстытуцыйнай рэформы 2004 года[4] Украіна стала парламенцка-прэзідэнцкаю рэспублікай. Парламенцкая большасць вызначала асобу прэм'ер-міністра і прадстаўляла яе прэзідэнту, а той у сваю чаргу яшчэ раз уносіў кандыдатуру прэм'ер-міністра для зацверджання ў парламент. Прэзідэнт быў пазбаўлены права выносіць на разгляд парламенту кандыдатуры міністраў (гэта рабіў прэм'ер-міністр), генеральнага пракурора, кіраўніка Службы бяспекі. Прэзідэнт меў права вета на прынятыя Вярхоўнай Радай законы, аднак тая магла яго пераадолець дзвюма трацінамі галасоў.

У 2010 годзе са скасаваннем канстытуцыйнай рэформы значэнне і вага прэзідэнта значна павялічылася. Прэзідэнт фактычна, хоць гэта і не было зафіксавана ў Канстытуцыі, стаў кіраўніком выканаўчай улады. Уплыў парламенту значна ўпаў.

22 лютага 2014 года ў выніку падзей Еўрамайдану Вярхоўная Рада Украіны вярнула ў дзеянне Канстытуцыю 2004 года, такім чынам скасаваўшы новыя паўнамоцтвы прэзідэнта. Выканаўцам абавязкаў прэзідэнта стаў Аляксандр Турчынаў.

Пазачарговыя выбары на пасаду прэзідэнта Украіны былі прызначаныя на 25 мая 2014 года. Перамогу на іх у першым туры атрымаў Пётр Парашэнка.

Спіс прэзідэнтаў Украіны правіць

Імя Тэрмін паўнамоцтваў Партыя
Пачатак паўнамоцтваў Канец паўнамоцтваў
1 Леанід Краўчук   5 снежня 1991 19 ліпеня 1994 Беспартыйны
2 Леанід Кучма   19 ліпеня 1994 23 студзеня 2005 Беспартыйны
3 Віктар Юшчанка   23 студзеня 2005 25 лютага 2010 Наша Украіна
4 Віктар Януковіч   25 лютага 2010 22 лютага 2014 Партыя рэгіёнаў
Аляксандр Турчынаў
(выконваючы абавязкі)
  23 лютага 2014 7 чэрвеня 2014 Бацькаўшчына
5 Пётр Парашэнка   7 чэрвеня 2014 20 мая 2019 Беспартыйны
6 Уладзімір Зяленскі   20 мая 2019 Беспартыйны

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Артыкул 102 Канстытуцыі Украіны
  2. svaboda.org
  3. Верховна Рада України; Конституція, Закон від 28.06.1996 № 254к/96-ВР (укр.). Верховна Рада України. Праверана 16 красавіка 2014.
  4. ерховна Рада України; Конституція, Закон від 28.06.1996 № 254к/96-ВР (укр.). Верховна Рада України. Праверана 16 красавіка 2014.

Спасылкі правіць