Прэзідэнцкія выбары ў Прыднястроўі (2001)

Прэзідэнцкія выбары ў Прыднястроўі адбыліся 9 снежня 2001, яны былі трэцімі прэзідэнцкімі выбарамі пасля агалошання незалежнасці ПМР. Разам з прэзідэнтам абіраўся віцэ-прэзідэнт ПМР. Удзельнічала тры пары кандыдатаў:

  • Ігар Смірноў (кандыдат у прэзідэнты) і Уладзімір Ляонц'еў (кандыдат у віцэ-прэзідэнты),
  • Том Зяновіч (кандыдат у прэзідэнты) і Уладзімір Кузняцоў (кандыдат у віцэ-прэзідэнты),
  • Аляксандр Радчанка (кандыдат у прэзідэнты) і Аляксандр Яворскі (кандыдат у віцэ-прэзідэнты).
Прыднястроўе

Гэты артыкул з’яўляецца часткай
серыі артыкулаў:

Палітыка Прыднястроўя


Кандыдатам ад ліберальнай апазіцыі ў прэзідэнты Аляксею Сафонаву і віцэ-прэзідэнты Віктару Скоку ЦВК рэспублікі адмовіў у рэгістрацыі. Прэзідэнтам ПМР быў абраны Ігар Смірноў, за якога прагаласавала 81,85 % прыднястроўцаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні. За Тома Зяновіча прагаласавала 6,68 %, за Аляксандру Радчанку — 4,65%. Усяго ў выбарах удзельнічала 254 863 чалавека 62,89 % грамадзян, якія былі ўнесены ў спісы для галасавання.