Птушка-сакратар (Sagittarius serpentarius) — птушка з атрада сокалападобных, адзіны від сямейства сакратароў. Яе своеасаблівае імя паходзіць ад чорных пёраў на галаве, якія нагадваюць гусіныя пёры, якія раней любілі ўстаўляць у свае парыкі судовыя сакратары.

Птушка-сакратар
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sagittarius serpentarius J. F. Miller, 1779

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175692
NCBI  56258
EOL  1049539

Апісанне правіць

Рост птушкі-сакратара — ад 125 да 150 см, а вага дасягае амаль 4 кг. Размах крылаў складае прыкладна 210 см. Самай выбітнай прыкметай з'яўляюцца чорныя пёры на галаве, якія пры рытуале спарвання ўздымаюцца. Пры гэтым птушкі-сакратары рыкаюць і гругаюць. Афарбоўка іх апярэння на шыі і жываце шэрая і робііцца цямнейшай пры набліжэнні да хваста. Вакол вачэй і да дзюбы апярэння няма і бачная аранжавая скура.