Публічны сектар — гэта частка эканомікі, якая забяспечвае розныя ўрадавыя сервісы. Змесціва грамадскага сектару можа змяняцца ў залежнасці ад краіны, але для большасці краін публічны сектар уключае такія сэрвісы як армія, паліцыя, інфраструктура (публічныя дарогі, масты, тунэлі, водазабеспячэнне, каналізацыя, электра сетка, телекамунікацыі і інш.), публічны транспарт, публічная адукацыя, разам з аховай здароўя, з дзяржаўнымі служачымі і тымі, хто займае выбарныя пасады. Публічны сектар можа прадастаўляць сэрвісы, якія не аплочваюцца, але не могуць быць выключаны з паслуг (напрыклад, вулічнае асвятленне), якія задавальняюць патрэбы ўсяго грамадства, чым асобных індывідаў, выкарыстоўшваючых гэты сэрвіс.[1]

Бізнэсы і арганізацыі, якія не з'яўляюцца часткай публічнага сектара — гэта прыватныя сектар. Да прыватнага сеткара адносіцца бізнэс сектар, які мае на мэце прыносіць прыбытак для яго ўладальнікаў, а таксама валанцёрскі сектар, які ўключае дабрачынныя арганізацыі.

Арганізацыя правіць

Арганізацыя публічнага сектара (публічнай уласнасці) можа прымаць некалькі формаў, уключаючы:

  • Наўпроставае адміністраванне фінансуемае за кошта падаткаў; гэта арганізацыя звычайна не мае спецыфічных патрабаванняў, што тычыцца камерцыйнай паспяховасці, і прымае рашэнні вызначаныя ўрадам.
  • Карпарацыі публічнай уласнасці (у некаторых кантэкстах, асабліва вытворчасці, «прадпрыемствы дзяржаўнай уласнасці»); якія адрозніваюцца ад прамога адміністравання тым, што яны маюць больш камерцыйнай свабоды, і прымаюць рашэнні не толькі тыя, што вызначае урад (але агульныя задачы могуць быць вызначаны урадам).
  • Частковы аўтосорсінг (напрыклад, ІТ-сэрвісы), якія разглядаюцца як мадэль публічнага сектара.
  • Поўны аўтсорсінг з прыватнай карпарацыяй, прадастаўляючай паслугі згодна інтарэсам урада. Гэты спосаб можа разглядацца як сумесь кіравання ў прыватным сектары з публічнай уласнасцю на фонды, хаця ў некаторых формах кантроля прыватнага сектара і (або) рызыкаў настолькі вялікая, што паслуга больш можа не разглядацца як публічны сектар (Барлоў (Barlow), 2010).

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. "public sector" Архівавана 12 красавіка 2020.. Investorwords, WebFinance, Inc. 2016.