Пузырнік судэцкі

Пузы́рнік судэцкі (Cystopteris sudetica) — папарацепадобная расліна сямейства Качадыжнікавыя (Cystopteridaceae).

Пузырнік судэцкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cystopteris sudetica A.Braun et Milde, 1855


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  872508
IPNI  17076850-1
TPL  tro-26610735

Апісанне правіць

Шматгадовая папараць вышынёй 10—35 см з тонкім чарнаватым паўзучым карэнішчам. Лісце тонкае, на доўгіх чаранках, шырокаавальнае або шырокатрохвугольнае двойчы-тройчы перыстае. Ніжнія сегменты ліставой пласцінкі карацей за размешчаныя вышэй. Жылкі ліставых пласцінак выходзяць у выемчастыя зубцы. Сорусы круглаватыя, з плеўкавым пакрывальцам, залозістыя, размешчаны на тыльным баку ліставых жылак. Споры з тупымі кароткімі шыпікамі.

Пашырэнне правіць

Еўрасібірскі старажытнатаежны рэліктавы від. Пашырэнне: паўночныя, паўночна-заходнія, заходнія і цэнтральныя раёны Усходняй Еўропы, Каўказ, Сярэдні Урал, горы Заходняй і Усходняй Сібіры, Далёкі Усход, Камчатка. У Беларусі знойдзены ў Бярэзінскім запаведніку ў ізаляваных лакалітэтах еўрапейскага фрагмента дыз'юнктыўнага еўразійскага арэала. Месцы росту: хвойныя, шыракаліста-хвойныя і шыракалістыя лясы.

Асаблівасці біялогіі правіць

Размнажэнне споравае і вегетатыўнае. Ветраапыляльная расліна. Спараносіць у ліпені-жніўні.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)