Пунктэлія (Punctelia) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармелівых.

Пунктэлія

Punctelia rudecta
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Punctelia Krog, 1982


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  172638
EOL  21152
MB  4556

Біялагічнае апісанне правіць

Слаявіна ліставатая, зверху шэрая, знізу бледная, дыяметр 3-10 см. Лопасці шырынёй да 6 мм, злёгку ўвагнутыя. Сарэдыі кропка- або шарападобнай формы. Саралі (утварэнні для вегетатыўнага размнажэння) развіваюцца ў цэнтры, часам па краях лопасцей. Пладовыя целы (апатэцыі) пераважна адзіночныя, трапляюцца рэдка. Сумкі 8-споравыя. Споры бясколерныя, амаль шарападобныя.

Арэал правіць

22 віды. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — пунктэлія грубаватая (Punctelia subrudecta), занесена ў Чырвоную кнігу. Трапляецца ў вільготных лісцевых лясах на ствалах дрэў.

Зноскі

Літаратура правіць