Пунтленд (самал.: Puntland, араб. أرض البنط‎‎) — самаабвешчанае (12 жніўня 1998 года) і не прызнанае ні адной краінай свету дзяржаўнае ўтварэнне ў паўночна-ўсходняй частцы Самалі.

Пунтленд
Puntland
أرض البنط
Пунтленд
Герб Пунтленда
Сцяг Пунтленда Герб Пунтленда
Дзяржаўны гімн Пунтленда
Афіцыйныя мовы самалійская і арабская
Сталіца
Форма кіравання рэспубліка, прадстаўнічая дэмакратыя
Прэзідэнт Абдурахман Мухамед Фаралі[en]
Плошча
• Усяго

212,510 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

3.900.000 чал. (129-136-я)
18 чал./км²
Валюта самалійскі шылінг
Інтэрнэт-дамен .so
Тэлефонны код +252
Часавыя паясы UTC+03:00
З прычыны непрызнанасці дзяржавы, многія паказчыкі прыкладныя і вымагаюць удакладнення.

Тэрыторыя дзеліцца на 9 правінцый. Сталіца — горад Гаровэ. Насельніцтва — каля 3,5 млн чал. (ацэнка, перапісаў не было).

Улады Пунтленда падтрымлівалі намаганні ўраду Самалі па захаванні адзінай дзяржавы[1]. Аднак, у красавіку 2024 года ўлады Пунтленда абвясцілі, што будуць функцыянаваць як незалежная дзяржава на фоне спрэчак пра змены ў Канстытуцыі Самалі[2].

Назва правіць

Паводле Канстытуцыі краіны — Самалійская Дзяржава Пунтленд.

Прызнаўшы Пераходны федэральны Статут Самалійскай Рэспублікі, паводле дамоўленасцяў дасягнутых у Найробі ў 2004 годзе, улады Пунтленда прызнаюць легітымным другое афіцыйнае найменне — Аўтаномны раён Пунтленд[1].

Названы па старажытнай зямлі Пунт.

Карты правіць

Зноскі