Пуня

сельскагаспадарчая пабудова

Пу́ня, а таксама сянніца (Магілёўшчына), сельніца (Брэстчына), адрына і шопа (Гродзеншчына) — памяшканне для захоўвання сена. Слова запазычана ад літ.: pune. У старабеларускай мове зафіксавана ў пачатку XVI стагоддзя[1].

Звычайна пуня будавалася на прыгуменні, або ў агульным комплексе гаспадарчых пабудоў.

На Магілёўшчыне пуняй называлі таксама памяшканне для буйной рагатай жывёлы.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Пуня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 124.

Літаратура правіць