Пушкарскі прыказ

Пушка́рскі прыка́з — цэнтральная ваенная ўстанова ў Расіі ў 16—17 стст. Упершыню згадваецца ў 1577 годзе.

Пушкарскі прыказ
Гады існавання (30 верасня) 10 кастрычніка 1577 - 1700 года
Краіна Рускае царства
Падпарадкаванне падпарадкаваны Баярскай Думе
Уваходзіць у Рускае войска
Тып Prikaz[d]
Частка Органы ваеннага кіравання
Дыслакацыя Маскоўскі Крэмль
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Мікалай Баўман

Прыказу былі падначалены служылыя артылерысты, казённыя кавалі гарадоў (акрамя гарадоў на паўднёвых засечных межах, паморскіх і сібірскіх). Пушкарскі прыказ загадваў вырабам, размеркаваннем і ўлікам гармат і боепрыпасаў, будаўніцтвам і кантролем за станам крапасных умацаванняў, засек. Прыказу былі падначалены Гарматны двор, Гранатавы двор, казённыя парахавыя млыны. Прыказам кіраваў баярын (часам, акольнічы) і 2 дзякі. Пушкарскі прыказ падзяляўся на гарадавы, засечны і грашовы сталы. У 1678—1682 гг. Пушкарскі прыказ уваходзіў у склад Рэйтарскага прыказа.

З 1583 года будаўніцтвам займаўся створаны Прыказ каменных спраў (Каменны прыказ)[1]. У 1701 годзе на базе Пушкарскага прыказа быў створаны Артылерыйскі прыказ.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 137. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі правіць