Тэльма Кэтрын Раян «Пэт» Ніксан (англ.: Thelma Catherine Ryan "Pat" Nixon; 16 сакавіка 1912, Невада — 22 чэрвеня 1993, Нью-Джэрсі) — першая лэдзі ЗША з 20 студзеня 1969 г па 9 жніўня 1974 года, бо ў гэтыя ж гады яе муж Рычард Ніксан быў 37-м Прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі ад Рэспубліканскай партыі.

Пэт Ніксан
англ.: Pat Nixon
другая лэдзі ЗША[d]
20 студзеня 1953 — 20 студзеня 1961
Папярэднік Jane Hadley Barkley[d]
Пераемнік Лэдзі Берд Джонсан
першая лэдзі ЗША
20 студзеня 1969 — 9 жніўня 1974
Папярэднік Лэдзі Берд Джонсан
Пераемнік Беці Форд
Нараджэнне 16 сакавіка 1912(1912-03-16)[1][2][…]
Смерць 22 чэрвеня 1993(1993-06-22)[1][2][…] (81 год)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Thelma Catherine Ryan
Муж Рычард Мілхаўс Ніксан[3]
Дзеці Трыша Ніксан Кокс[d][4] і Джулі Ніксан Айзенхаўэр[d][4]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць акцёрка, палітык, тэатральная актрыса
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды Order of the Pioneers of Liberia Сонца Перу, ордэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Невадзе. Вырасла ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія. У 1929 годзе Пэт скончыла сярэднюю школу, а затым вучылася ў Фулертанскім каледжы. Па заканчэнні каледжа праходзіла навучанне ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Для аплаты адукацыі яна працавала на некалькіх працоўных месцах, у тым ліку ў аптэцы, машыністкай і рэнтгенолагам. У 1940 годзе яна выйшла замуж за юрыста Рычарда Ніксана, у іх нарадзіліся дзве дачкі. Пэт сумесна з мужам удзельнічала ў яго паспяховай кампаніі на выбарах у кангрэс у 1946 і 1948 гадах. Пазней яна стала «Другой лэдзі Злучаных Штатаў», калі яе муж быў абраны віцэ-прэзідэнтам пры Дуайце Эйзенхаўэры. У гэтай якасці Пэт правяла са сваім мужам шмат місій добрай волі, якія атрымалі спрыяльнае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі. Яна дапамагала мужу ў яго няўдалай прэзідэнцкай кампаніі 1960 года, а затым у яго паспяховай кампаніі 1968 года.

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. а б Pat Nixon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б Lundy D. R. The Peerage