Пя́дзенікі (Geometridae) — сямейства матылёў.

Пядзенікі

Стрэлкавы пядзенік (Gagitodes sagittata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Geometridae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117556
NCBI  82593
EOL  827
FW  136330

Біялагічнае апісанне правіць

Размах крылаў да 8 см. Афарбоўка разнастайная. Вусені шараватыя або зеленаватыя, нагадваюць сучкі, галінкі, сцяблінкі (яскравы прыклад мімікрыі), маюць звычайна 2 пары брушных ног. Пры перамяшчэнні дугападобна выгінаюць цела ўверх — рухаюцца «пядзямі» (адсюль назва). Кормяцца лісцем, бутонамі, кветкамі, пупышкамі раслін; многія — паліфагі; ёсць драпежнікі.

Арэал і экалогія правіць

Налічваецца каля 15 тысяч відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, найбольш у трапічных і шыракалістых лясах. Пераважна змрокавыя і начныя матылі. На Беларусі больш за 12 родаў, каля 300 відаў. Найбольш трапляюцца: пядзенік асенні (Ennomos autumnaria), пядзенік зімовы (Operophtera brumata), пядзенік хваёвы (Bupalus piniaria), пядзенік чубаты (Colotois pennaria), пядзенік яловы вуглакрылы (Macaria signaria) і інш.

Значэнне правіць

Некаторыя віды — шкоднікі лесу і сельскагаспадарчых раслін.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць