Пярэсна

род раслін

Пярэ́сна[4][5] (Tróllius) — род кветкавых раслін з сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Найбольш блізкі да іншага роду казяльцоў — лотаці (Caltha), якая здольная расці прама ў вадзе.

Пярэсна

Trollius asiaticus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trollius L., 1753

Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18804
NCBI  39245
EOL  61320
GRIN  g:12460
IPNI  33259-1

Назва правіць

Паходжанне навуковай назвы роду дакладна невядома. Магчыма, лацінская назва паходзіць ад ням.: Trollblume, што можна перавесці як «Кветка троляў». Згодна з германскімі і скандынаўскімі легендамі, гэта расліна лічылася любімай кветкай троляў. Па іншых версіях, у сувязі з круглявай і нават шарападобнай формай кветкі назва была створана альбо ад лацінскага слова trulleus, які азначае «круглы посуд», «кубак»; або стара-германскага слова «troll» — «шар».

Батанічнае апісанне правіць

 
Пярэсна еўрапейская (Trollius europaeus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцябло простае, часам галінастае. Лісце чаргаванае, пальчата-рассечанае. Кветкі двухполыя, з двайным калякветнікам, правільныя, жоўтыя або аранжавыя. Чашачка мае ад 5 да 20 пялёсткападобных чашалісцікаў. Вяночак складаецца з больш дробных, шматлікіх вузкіх пялёсткаў-нектарнікаў. Тычынкі шматлікія. Плод — шматлістоўка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Прадстаўнікі роду маюць шырокі арэал у Паўночным паўшар’і, растуць на тэрыторыі Еўропы, Азіі і ў Паўночнай Амерыцы.

У Заходняй Еўропе пярэсны ў асноўным горныя расліны. На тэрыторыі Усходняй Еўропы яны тыповыя расліны лугоў, рачных далін, лясных палян. У Азіі яны распаўсюджаныя практычна па ўсім мацерыку, акрамя паўднёвых яго частак. У Паўночнай Амерыцы ад Ціхага да Атлантычнага акіяна сустракаюцца ўсяго два віды пярэснаў[6].

Вільгацелюбівыя расліны. Добра пераносяць паўцень. Размнажаюцца насеннем і дзяленнем карэнішча.

Віды правіць

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 29 відаў[7]:, якія насяляюць Еўразію і Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Расіі і сумежных краін расце каля 20 відаў, якія сустракаюцца галоўным чынам у Сібіры і на Далёкім Усходзе, асобныя віды прысутнічаюць у Еўрапейскай частцы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Trollius у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  6. Энциклопедия декоративных садовых растений: купальница (руск.) (Праверана 2 лістапада 2009)
  7. Trollius (англ.). The Plant List. Version 1.1. (23 красавіка 2013). Праверана 15 снежня 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць